“Гарачым” выдаўся для пажарных пачатак красавіка
1 красавіка ў 01.08 у РАНС паступіла паведамленне аб пажары на хутары Лявелішкі Падольскага сельсавета.У гэтым доме пражывала 38-гадовая жанчына з трыма дзецьмі. На момант узгарання ўсе спалі. Пажар распачаўся на гарышчы з-за шчыліны, якая ўзнікла ў дымаходзе ацяпляльнай печкі. Папярэдзіў магчымую “вогненную трагедыю” аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які так неахвотна набываюць жыхары раёна. Яго сігнал разбудзіў гаспадыню, і яна своечасова вывела дзяцей на вуліцу.
У выніку пажарам знішчаны дах дома, перакрыццё, маёмасць, пашкоджаны сцены. Загінуўшых і пацярпеўшых, на шчасце, няма.
***
5 красавіка ў 16.28 паступіў сігнал аб тым, што ў вёсцы Ліпнішкі гарыць лазня. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі, аварыйныя службы “Астравецрайгазу”, РЭС, хуткая медыцынская дапамога і супрацоўнікі міліцыі.Агнём пашкоджаны дах і частка перакрыцця. Да пажару прывёў шэраг парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі пры ўстройстве пячнога ацяплення і бяспечнасць гаспадара. Распаліўшы печку, ён, пакінуўшы яе без нагляду, паехаў па сваіх справах у Астравец. А калі вярнуўся дадому, убачыў дым, які ішоў з-пад даху лазні.
Эдуард МАЛЫШКА.