Гадзіна духоўнасці “Ціхая таямніца старажытных кніг” прайшла ў Альхоўскай бібліятэцы


У межах праекта “Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці” адбылася сустрэча з настаяцелем храмаў Святога прарока Іллі і свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Мікалаем Уцякалкам у альхоўскай бібліятэцы. Яе прысвяцілі гадзіне духоўнасці “Ціхая таямніца старажытных кніг”.

Айцец Мікалай расказаў пра гісторыю ўзнікнення ікон Казанскай і Жыровіцкай Божай Маці, Божай Маці «Неапальная Купіна». Узгадалі  асобу Еўфрасінні Полацкай, святой апякункі і нябеснай заступніцы беларускай зямлі, якую аднолькава шануюць праваслаўныя і католікі.





Пасля прагляду відэафільма «Што трэба ведаць пра іконы? 12 фактаў” успомнілі цудатворныя абразы Беларусі і зачыталі творы вядомых паэтаў-класікаў і сучасных аўтараў пра святых.

Напрыканцы сустрэчы бацюшка адказаў на пытанні моладзі.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.