Экстрэмалаў на свяце да Дня Перамогі заклікалі скаладром і вяровачны гарадок

На святкаванні Дня Перамогі ў Астраўцы знайшлі сабе занятак па душы аматары экстрэмальных выпрабаванняў: малыя і дарослыя бавілі час на скаладроме і ў вяровачным гарадку.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Праўда, на першым аб’екце мамы і таты былі толькі ў якасці гледачоў, бо скаладром разлічаны выключна на дзяцей. З хваляваннем і гонарам адначасова дарослыя назіралі за тым, як іх бясстрашныя дочкі і сыны ўзбіраюцца на сцяну-скалу ці скараюць па вяроўках і дошчачках лабірынты. А калі малышы спраўляліся з выпрабаваннем і радасна беглі ў абдымкі бацькоў, пыталі: “Ці было табе страшна і цяжка?” І большасць дзяцей шчыра прызнаваліся, што было крыху боязна, асабліва наверсе скаладрома. Але яны знайшлі ў сабе сілы справіцца – і гэта была іх перамога над страхам.

4.jpg

5.jpg

Ля вяровачнага гарадка выстраілася чарга з больш дарослых экстрэмалаў. Гэта і нядзіўна, бо ўзровень выпрабавання тут быў больш складаным. Нават некаторыя таты, якія адправіліся праходзіць станцыі разам з дзецьмі, адзначалі: “Аказваецца, не так проста, як здаецца”. Аднак пасля вяртання на зямлю ва ўсіх свяціліся вочы – значыць, адрэналін таго каштаваў.

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич