Дзень сямейнага шчасця правялі ў Міхалішкаўскай бібліятэцы
Сустрэчу прымеркавалі да Міжнароднага дня сям’і.
Бібліятэкар прапанавала матулям з дзецьмі паўдзельнічаць у цікавай праграме. Яны адгадвалі загадкі і збіралі прыказкі, якія тычацца сям’і, узгадвалі казкі і мультфільмы, чыталі вершы пра бацькоўскую любоў, рабілі сямейныя паштоўкі.




На сустрэчы закранулі і сур’ёзныя тэмы: мамы абмеркавалі, як трэба выбудоўваць сямейныя зносіны і выхоўваць дзяцей, якія традыцыі і каштоўнасці важна зберагчы і перадаць нашчадкам.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.