Наступнае заданне конкурсу нам уяўляецца досыць складаным. І ўсё ж спадзяёмся атрымаць ад пастаянных і новых удзельнікаў правільныя адказы. Зноў хачу папярэдзіць ад магчымай памылкі: не, гэта не падсвечнік. Уключайце памяць, фантазію і здаровы сэнс – і здагадайцеся, што гэта за дзедаўская прылада і як ёй карысталіся нашы продкі. Поспехаў!
Адказы прымаем да канца панядзелка, 17 лістапада.
Пішыце на электроннуюпошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by ці тэлефануйце па нумары 73-3-64.