День психологической помощи прошёл в отделе образования, спорта и туризма

Раніца ў аддзеле адукацыі была шумнай і вясёлай і, напэўна, запомніцца надоўга, бо падарыла добры настрой, здароўе і некалькі момантаў шчасця. Уся справа ў тым, што тут праходзіў дзень псіхалагічнага здароўя, арганізатарам якога выступілі пярвічная арганізацыя аддзела адукацыі “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі дзіцячы фонд” і прафсаюз работнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму.

У рамках дня здароўя можна было паўдзельнічаць у конкурсе ўсмешак, даведацца ў прафесійнай гадалкі ўсю праўду пра свой характар, расслабіцца ў фітабары, паўдзельнічаць у конкурсе разгадвання рускіх народных прымавак і прыказак.
У пункце хуткай псіхалагічнай дапамогі доктар не толькі вызначаў артэрыяльны ціск сваіх пацыентаў, але і выдаваў у залежнасці ад дыягназу таблеткі здароўя ці цукеркі шчасця.
На працягу ўсяго дня ў аддзеле адукацыі дзейнічаў прынцып “перадай другому”, мэта якога заключалася ў ажыццяўленні трох добрых жаданняў за адно атрыманае.
Кожны, хто паўдзельнічаў у дні здароўя, мог ахвяраваць грошы на набыццё пасхальных кулічоў для хворых, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках Міхалішкаўскай бальніцы.


Алена ЯРАШЭВІЧ