Да акцыі “Чысты лес” далучыліся выратавальнікі

Супрацоўнікі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вырашылі не чакаць суботы, у якую па ўсёй краіне пройдзе традыцыйная добраахвотная акцыя “Чысты лес”, а ўжо сёння дапамагчы лесаводам прыбраць у лесе смецце.

Літаральна за некалькі гадзін выратавальнікі навялі парадак у лясным масіве каля праспекта Энергетыкаў.

– Я ўпершыню ўдзельнічаю ў акцыі, – расказаў выратавальнік Артур Малец. – Лічу, што гэта добрая справа. Шкада, што некаторыя не ўсведамляюць, што лес – наша галоўнае багацце і не месца для смецця.

Нагадаем: далучыцца да акцыі ў гэтую суботу могуць усе жадаючыя.

4.jpg

3.jpg

5.jpg

1.jpg


Текст:
Фото: Алёна Ганулич