Циклон вернулся через год
Здавалася, леташні цыклон «Хаўер», які ў сярэдзіне сакавіка накрыў краіну небывалым снегападам, увойдзе ў гісторыю айчынных метэаназіранняў са словам «упершыню». Але сёлета «Хаўер», падобна, вырашыў справіць сваю гадавіну – і ў той жа дзень, 15 сакавіка падманлівая вясновая цеплыня нечакана зноў змянілася зімой: да нас завітаў новы цыклон – «Еў». Відаць, нехта палічыў, што неба не дадало сёлета снегу – і расчыніў нябесныя вароты: снег змяняўся дажджом, яго праганяла сонца – і зноў валіў снег, падганяемы парывістым ветрам.
Нехта з жыхароў раёна аказаўся падрыхтаваным да гэтых «выбрыкаў» прыроды і з асалодай захінаўся ў шалік ад сцюдзёнага ветру. Іншыя зноў паспяшылі змяніць гардэроб на зімовы варыянт з шапкай і пальчаткамі. Некаторыя грамадзяне пачалі даставаць ужо прыхаваныя да наступнай зімы лапаты ды мётлы.
А дзецям усё ў радасць: яны зноў кінуліся ляпіць снегавікоў. Але ўсё – ненадоўга: з сярэдзіны тыдня сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.Пачакаем?
---------------------------------------------
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.
