Чыталі вершы, песні спявалі, выбітных літаратараў успаміналі

Паэтычнае слова – сапраўдны дар, якім надзелены адзінкі. У раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”.

Неабыякавыя да мастацкага слова людзі сабраліся разам, каб падзяліцца поспехамі, пачытаць новыя творы, абмеркаваць план на бягучы год. Кіраўнік аб’яднання Аляксандр Марозаў павіншаваў прысутных са святамі і падзяліўся прыемнай весткай: ён стаў фіналістам міжнароднага літаратурнага конкурса бардаўскай песні ў намінацыі “Паэзія” і яго вершы былі надрукаваны ў часопісе “Звонница”. Адзін экзэмпляр з аўтографам Аляксандр Іванавіч падарыў бібліятэцы.

Закранулі ўдзельнікі пасяджэння і сумныя тэмы. Зусім нядаўна беларуская зямля страціла Адама Мальдзіса і Міколу Мятліцкага. Астравецкія літаратары прыгадалі цёплыя сустрэчы і размовы з гэтымі выбітнымі асобамі.

І вядома ж, сустрэча творчых людзей не была б поўнай без паэзіі. Новыя вершы пачыталі Капіталіна Пятроўская і Таіса Сямёнава, а Людміла Кухарэвіч акрамя гэтага парадавала яшчэ і песняй.

Сустрэча атрымалася шчырай і душэўнай – такой жа, як і творы яе ўдзельнікаў.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор