Чем определяется размер ежемесячной помощи по уходу за ребёнком?
У рэдакцыю газеты звярнулася жанчына, якая цікавілася, наколькі правамоцна тое, што ёй як маці, якая нарадзіла трэцяе дзіця, выплачваецца штомесячная дапамога па догляду за дзіцём у памеры 1 946 300 беларускіх рублёў, як пры нараджэнні першага. Пры гэтым жанчына ўдакладніла, што старэйшым дзецям ужо споўнілася па 18 гадоў.За адказам на пытанне мы звярнуліся ў аддзел сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама:
– Усё было налічана правільна. У адпаведнасці з Законам аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, ад 29 снежня 2012 года, штомесячная дапамога жанчыне выплачваецца як на першае дзіця ў сувязі з тым, што старэйшым дзецям ужо споўнілася па 18 гадоў.
