Чатыры мітынгі прайшлі ў Рытанскім сельсавеце
Воіны-пагранічнікі, аднавяскоўцы, вучні мясцовых школ прынялі ўдзел у мітынгах, якія напярэдадні Дня Перамогі адбыліся ў Рытанскім сельскім Савеце.

Балючыя радзімкі на целе роднай зямлі – помнікі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам.
У Рытанскім сельсавеце такіх радзімак 4 – у аграгарадках Падольцы і Рытань увекавечаны імёны мясцовых жыхароў, якія не вярнуліся з вайны. Гранітныя пліты ўстаноўлены паблізу аграгарадка Кямелішкі, на месцы, дзе былі расстраляны яўрэі, і на ўскрайку вёскі Барані – там трагічны лёс напаткаў яшчэ некалькі яўрэйскіх сем’яў.
Нягледзячы на халодны дождж, да кожнага з помнікаў прыйшлі вяскоўцы, школьнікі, пагранічнікі. Памяць загінулых за нашу свабоду ўшанавалі хвілінай маўчання.
І каля кожнага помніка заірдзелі чырвоныя пялёсткі цюльпанаў і гваздзікоў – даніна памяці, павагі і ўдзячнасці ад нашчадкаў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
