Чакаеце вясну? Прыбярыцеся!
Як вы думаеце, чаму да нас не спяшаецца вясна? Мо таму, што не можа прабрацца скрозь замеценыя пяском дарогі і кучы смецця, нанесенага пад плот зімовымі вятрамі і завеямі? Камунальнікі ўжо пачалі ўборку, прыйшоў і наш час брацца за венікі і граблі.

Прыбярыце свае двары і падвор'і – і вясна абавязкова прыйдзе. Сонечная, яркая і цёплая!
