"Бумажная дама" юных островчан вошла в число финалистов конкурса художественной игрушки
Абласны фестываль-конкурс мастацкай цацкі “Святочныя забавы” прайшоў у Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.Удзел у конкурсе прынялі выхаванцы гуртка В.В. Віннічак “Ачумелыя ручкі”, які працуе на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
У намінацыі “Творчасць з водарам дзяцінства” было прадстаўлена 68 работ. Адным з патрабаванняў конкурсу стала выкананне лялькі ў любой тэхніцы памерам не менш за 60 сантыметраў. Астравецкія школьнікі прадставілі на конкурс калектыўную работу “Папяровая дама”.
І “Папяровая дама” трапіла ў лік фіналістаў, а школьнікі былі ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.
--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
