Будьте внимательными и осторожными

У апошні час на тэрыторыі Гродзенскай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў і ашуканства, якія здзяйсняюць асобы цыганскай нацыянальнасці. Здараліся таксама і разбойныя нападзенні. Як ні парадаксальна, але поспеху іх злачыннай дзейнасці ў многім садзейнічае даверлівасць грамадзян, іх празмерная спачувальнасць, а часам і поўная адсутнасць пільнасці і асцярожнасці.

Як правіла, у такіх выпадках злачынцы прапаноўваюць купіць ці прадаць розныя рэчы і прадукты харчавання, называюць сябе супрацоўнікамі сацыяльнай абароны насельніцтва, медыцынскімі работнікамі. Дзякуючы даверлівасці нашых грамадзян, яны спакойна пранікаюць у чужое жыллё і, карыстаючыся няўважлівасцю гаспадароў, крадуць іх маёмасць. Ахвярамі злодзеяў часцей за ўсё становяцца пажылыя людзі, аб’ектамі крадзяжу – грошы і залатыя ці іншыя каштоўныя вырабы.


Паважаныя грамадзяне, старайцеся быць пільнымі і беражыце сваю маёмасць: закрывайце жыллё, не пакідайце без нагляду свае рэчы, не пускайце ў дом незнаёмых.


Таксама вялікая просьба да ўсіх жыхароў раёна: пры сустрэчы з цыганамі, варажбіткамі і жабракамі па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны, магчыма, прыехалі, і тэрмінова паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102. Гэтым вы зможаце папярэдзіць чарговае злачынства і дапаможаце затрымаць небяспечных злодзеяў.


-----------------------------------------------------
Аддзяленне крымінальнага вышуку
.