Астравецкія піяністкі і гітарыстка заваявалі 5 дыпломаў

Яшчэ 5 дыпломаў на міжнародных конкурсах атрымалі выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Юныя піяністкі Ксенія Змітровіч і Ніка Кузняцова, якія займаюцца ў Алены Раткевіч, чуллівай і майстэрскай ігрой на фартэпіяна скарылі журы і заваявалі на конкурсе-фестывалі “Рытмы натхнення” Дыпломы лаўрэата ІІ ступені.

Аднак гэта яшчэ не ўсе поспехі дзяўчынак. Ксенія трапіла ў лік лепшых і атрымала Дыплом лаўрэата І ступені на конкурсе “Дзіцячыя забавы”, а Ніка – Дыплом ІІ ступені на фестывалі мастацтваў #BYFEST.

Цудоўна прадэманстравала свае здольнасці на мультыжанравым фестывалі European Championship і падапечная Уладзіміра Масойця Марыя Дзямід. Дзяўчына прыемна ўразіла журы ігрой на гітары і была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені.

Віншум юных “зорачак” і іх настаўнікаў!

Змітровіч Ксенія і Ніка Кузняцова.jpg

Змітровіч Ксенія і Ніка Кузняцова

Дзямід Марыя.jpg

Дзямід Марыя


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: