Астраўчанін Максім Мацкевіч – лепшы ў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях

Вучань гімназіі №1 Максім Мацкевіч стаў пераможцам занальнага тура маладзёжнага інавацыйнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Юнак прадставіў праект “Бесправадная перадача інфармацыі праз электрамагнітнае поле” і стаў лепшым у намінацыі “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі”.

Акрамя Максіма Мацкевіча, у занальным этапе таксама ўдзельнічалі Антон Юркойць і Віана Юркойць з Варнянскага НПК (праект “Галубіка – чарнічная справа”), Артур Лукашэвіч і Аксана Паўлоўская са Спондаўскага НПК (“Вербная нядзеля”), Ангеліна Навасельская з Варнянскага НПК (“Сады Алеся і Антэя”), Вікторыя Іванцэвіч з Кямелішкаўскага НПК (“Выратуем храм”), Вераніка Трубкіна з ДАЛ “Ластаўка” (“Астравецкія крыніцы – сіла і энергія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”), Марыя Мацкевіч з Кямелішкаўскага НПК (“Поліэтыленавы пакет, ці Як абараніць навакольнае асяроддзе ад “пакетаў-захопнікаў”).

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і падарункі.

1.jpg

2.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: