Астраўчане ўспамінаюць сваё студэнцтва

Студэнцтва – бадай што самая яркая і лепшая пара ў жыцці любога чалавека. Чым яна запомнілася жыхарам Астра­веч­чыны, пацікавіўся карэспандэнт «раёнкі». 

5.jpgВалерыя Навіцкая, спецыяліст па кадрах (аг. Міхалішкі):

– Летась я закончыла Ашмянскі аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці «бухгалтар». Усцешана, што адпрацоўваць размеркавалі на Астравеччыну ў КСУП «Міхалішкі» – блізка дабірацца дадому ў Жупраны.

Вельмі хацелася б вярнуцца ў сваё студэнцтва – вясёлую і бесклапотную пару: мы і адпачывалі, і вучыліся разам. За прыгожыя вочкі ніхто «аўтаматам» добрых адзнак не ставіў – толькі за веды. Я, дарэчы, атрымлівала павышаную стыпендыю.




 2.jpgСвятлана Картаннік, індывідуальны прадпрымальнік (аг. Падольцы):

– Родам я з Гомельшчыны з вялікай сям’і: нас у бацькоў было сямёра. Старэйшая сяст­ра жыла ў ваенным гарадку і паклікала да сябе. Яна, да слова, апекавалася мной, як маці. Я паступіла ў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, але сапраўднай студэнткай пабыла толькі 8 месяцаў: трэба было на нешта жыць – на бацькоўскую падмогу разлічваць не даводзілася. Швагер уладкаваў мяне тэлефаністкай у ваенную часць, дзе я адслужыла 2,5 гады.

1.jpgВераніка Лукойцьінспектар мытні (г. Астравец):

– У Беларускі дзяр­жаў­ны эканамічны ўні­вер­сітэт я паступала мэта­накіравана. Жыла ў інтэр­наце – усё было новым, невядомым і адначасова цікавым. Да экзаменаў рыхтаваліся разам з дзяўчатамі, у фортку, канешне, не крычалі «Халява, лавіся!», але напярэдадні адказнага іспыту, па парадзе старшакурсніц, не мылі галаву. Напэўна, каб веды не змыць. (Усміхаецца.) Памятаю, што і шпаргалкі рабілі, але ніводнага разу імі не карысталася: на дзіва, у стрэсавы момант усё ўспаміналася. 

4.jpgРуслан Герасім, індывідуальны прадпрымальнік (г. Астравец):

– Са студэнцтва найбольш мне запомнілася смажаная бульба. Я вучыўся ў Ашмянскім аграрна-эканамічным каледжы і жыў у пакоі – нас было 6 чалавек. Гатавалі па чарзе – часцей за ўсё смажылі бульбу. Смаката, не расказаць! Як і кожны сапраўдны студэнт, я і спісваў, і прагульваў заняткі. (Усміхаецца.) 


3.jpgРэгіна Дрэма, пенсіянерка (в. Ліпкі):

– Я працавала ў бухгалтэрыі дзяржстраха ў Вільнюсе. Неяк пры нагодзе начальства паставіла ўльтыматум: мне прапанавалі кар’ерны рост з умовай, што буду вучыцца далей. У фінансава-крэдытны тэхнікум я паступала па-за конкурсам, і мне трэба было здаць толькі адзін экзамен. Мы пісалі сачыненне, за якое я атрымала 5/5. Памятаю, што хтосьці з экзаменатараў здзівіўся і сказаў: «Дзяўчына, вам не сюды, а на журфак трэба». Я, канешне ж, паступіла, але неўзабаве перавялася на вячэрняе аддзяленне – работа, дачка – загружана пад завязку: завесці дзіця раніцай у садок, потым бягом на працу, вечарам – на заняткі ў тэхнікум. Але гэта мне падабалася!

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич