Абуджаецца вясна. Усміхаецца жанчына. Нараджаецца каханне

…Вы кажаце: якая вясна, калі ўсё замецена снегам і мароз не дазваляе зняць цёплую шапку і пальчаткі?
…Вы думаеце: дзе тыя Жанчыны з вялікай літары, калі яны ўсе ў рабоце, у справах, у сямейных клопатах, калі ім няма калі лішні раз паглядзецца ў люстэрка?
…Вы ўздыхаеце: якое там каханне, калі… (працяг – у кожнага свой)
Але вось прыходзіць яно, гэтае незразумелае свята – 8 Сакавіка! І абуджаецца вясна, загараюцца патаемным святлом вочы ў жанчын, загадкавыя ўсмешкі соцень джакондаў прымушаюць гучней біцца мужчынскія сэрцы, дорачы надзею…
Не, што там ні кажыце, а вясна пачынаецца 8 Сакавіка!  І, незалежна ад надвор’я за акном, у гэты дзень абуджаецца не толькі прырода, але і жанчыны, і мужчыны – і нараджаецца яно, Яго Вялікасць – Каханне! З якога, калі верыць паэту, пачынаецца ўсё: і азарэнне, і работа, і вочы кветак і дзяцей…
З вясной вас! І з каханнем!
Словам, з 8 Сакавіка…

Tulip-Bouquet-Images.jpg

Текст: Главный администратор