100 идей для Беларуси от школьников Островетчины

100-%d0%b8%d0%b4%d0%b5%d0%b9-%d0%b4%d0%bb%d1%8f-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b8Двое астравецкіх школьнікаў сталі пераможцамі занальнага этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, арганізатарам якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


Першы этап конкурсу праходзіў у Ашмянах – падзяліцца сваімі цікавымі ідэямі сюды прыехалі маладыя “разумнікі” з Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

Антон Юркойць з Варнянскага НПК, Аляксандр Нагорскі з СШ №1, Данііл Свешнікаў з Альхоўскай сярэдняй школы, Ганна Мядэкша з гімназіі №1 і Павел Дуброўскі з Міхалішкаўскай сярэдняй школы – гэтая пяцёрка нашых юных наватараў рызыкнула падзяліцца з публікай арыгінальнымі ідэямі. Кожны з іх падрыхтаваў і прадставіў на суд журы свой творчы праект.


І работы астраўчан не засталіся без увагі. Аляксандр Нагорскі, які прэзентаваў даследаванне “Род “Гваздзіка” ў флоры Рэспублікі Беларусь”, атрымаў Падзячны ліст Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ. А гімназістка Ганна Мядэкша з медыцынскім праектам “Выкарыстанне элементаў ірыдадыягностыкі пры комплексным вызначэнні функцыянальнага стану арганізма чалавека” і вучань Міхалішкаўскай СШ Павел Дуброўскі, які прадставіў работу “Сарачанскія азёры – “жамчужына” Астравецкага краю” ўвайшлі ў лік пераможцаў занальнага этапу конкурсу і атрымалі спецыяльныя падарункі.


Марына МАЦКЕВІЧ