У апошнія дні адыходзячага года прайшоў традыцыйны, чацвёрты па ліку, раённы турнір па інтэлектуальных гульнях, у якім адзінаццаць каманд знатакоў змагаліся за прызы рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” і пераходны кубак раённага выканаўчага камітэта.
Турнір праводзіўся пры дапамозе і падтрымцы нашых калег з Ашмян і, у прыватнасці, рэгіянальнага прадстаўніка Беларускай лігі інтэлектуальных... Читать далее
Турнір «Што? Дзе? Калі?» – перамаглі ашмянцы
Сесія раённага Савета дэпутатаў: праграма развіцця і бюджэт раёна на 2011 год
Праграма развіцця раёна ў 2011 годзе
(З даклада намесніка старшыні райвыканкама У.С. Ластоўскага)
Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011 год прагназуюцца ў наступных памерах: прамыя замежныя інвестыцыі – 14,7 мільёна долараў ЗША; колькасць занятых у эканоміцы – 10541 чалавек; колькасць новых і мадэрнізаваных рабочых месцаў – 310; вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі... Читать далее
Тыдзень postfactum: пад навагоднім салютам
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
У чарговым святочным нумары “АП” не станем напружваць нашых чытачоў “глыбінным” аналізам і аглядам знешне- і ўнутрапалітычных падзей. Лепш разам успомнім тое, што закранула ўсіх нас на мінулым тыдні, – надыход Новага 2011 года!
У пераднавагодніх клопатах мы неяк забыліся пра дзве рэчы.
Па-першае, аб тым, што... Читать далее
Запрашае фестываль царкоўных песнапенняў
І зноў Астравец будзе прымаць удзельнікаў адборачнага туру Раждзественскага фестывалю царкоўных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу”, які па чарзе праводзіцца штогод у адным з трох раёнаў.
Удзел у ім прымуць хоры прыходскіх храмаў Астравеччыны, Ашмяншчыны і Смаргоншчыны. Аматары духоўнай музыкі, а іх у нашым гарадскім пасёлку, думаецца, нямала, атрымаюць вялікую асалоду.
Запрашаем... Читать далее
Навагоднія падарункі ад...
…Ад культуры
Новы год варнянская моладзь нарэшце сустрэла ў сваім Доме культуры.
Уласна кажучы, будынак былога вучэбна-вытворчага камбіната быў перададзены на баланс раённага аддзела культуры яшчэ ў 2006 годзе, і туды перасяліліся сельскі Дом культуры, школа мастацтваў, бібліятэка. А вось давесці да ладу дыска-залу – у гэтым памяшканні засталіся практычна толькі сцены... Читать далее
У кінаканцэртнай зале "Астравец" з'явілася новае абсталяванне
Добрая навіна напярэдадні новага года прыйшла з прадпрыемства “Астравецкінавідэасетка”. У кінаканцэртнай зале “Астравец” устаноўлена новае абсталяванне, якое дазволіць дэманстраваць кінафільмы з эфектам, які называюць “гук вакол”.
Правільная назва новага абсталявання — сістэма Dolby Surround.
Яе ўжо не назавеш новай тэхналогіяй. Аднак да гэтага часу адчуць перавагі якаснага гучання маглі толькі ўладальнікі... Читать далее
Не мяці, снегапад!
На думку многіх, Новы год сёлета быў проста чароўны, лепшага надвор’я і пажадаць нельга: лёгкі марозчык і пухнаты снег, які шчодра сыпаў з неба і нават старэнькую бабульку ператвараў у чараўніцу-Снягурку, а кожнага мужчыну – у Дзеда Мароза.
Але дарожнікі, камунальнікі, дворнікі такой эйфарыі зусім не падзялялі: для іх навагоднія снегапады... Читать далее
Падтрымка і дапамога ад тэрытарыяльнага цэнтра
Адзінокія і пажылыя людзі, ветэраны вайны, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, інваліды – ім усім неабходна не толькі маральная падтрымка, але і канкрэтная дапамога, якую яны могуць знайсці, пастукаўшы ў дзверы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.
Узнік тэрытарыяльны цэнтр на базе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. А сёння тут працуюць ужо пяць аддзяленняў,... Читать далее
5 студзеня адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Калі вы трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю – напаткала хвароба, страцілі карміцеля ці перажываеце вялікія матэрыяльныя цяжкасці, засталіся без работы – вы заўсёды можаце звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, дзе вам акажуць кваліфікаваную дапамогу. Работнікі сацыяльнай абароны – прадстаўнікі адной з самых высакародных прафесій, бо... Читать далее
Маргарыта Шаўчэнка і Карына Сяўрыс пабывалі на прэзідэнцкай ёлцы
24 снежня ў Мінску ў Палацы рэспублікі для таленавітых дзяцей з усёй рэспублікі прайшло святочнае прадстаўленне. На яго былі запрошаны і дзве дзяўчынкі з нашага раёна – Маргарыта Шаўчэнка з СШ №1 і Карына Сяўрыс з Варнянскага НПК.
Падарожжа ў Мінск пачалося яшчэ 23 снежня. І дзяцей адразу ж чакаў... Читать далее