20 мая ў танцавальнай зале “Галактыка” прайшла традыцыйная піянерская дыскатэка для членаў грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і БРПА, прысвечаная Дню піянерскага сяброўства.
Ужо некалькі гадоў запар арганізатарам гэтага маладзёжнага мерапрыемства выступае цэнтр пазашкольнай работы.
Больш за сто хлопчыкаў і дзяўчынак з’ехаліся ў Астравец з розных школ раёна, каб добра правесці час і пасябраваць.
Танцавальна-гульнёвая... Читать далее
Танцуй, пакуль малады!
Фізкультура і культура сталі асноўнай тэмай дня сельвыканкама, які прайшоў у Гервятах
Пасля доўгага перапынку аднавілася правядзенне папулярных раней дзён сельвыканкама. На гэты раз прымаў гасцей – кіраўнікоў асноўных арганізацый і службаў райвыканкама, а таксама кіраўнікоў сельскіх Саветаў раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвічам – Гервяцкі сельвыканкам.
Падчас правядзення сельвыканкама было вырашана паглядзець, як на тэрыторыі Гервяцкага сельскага Савета... Читать далее
Бібліятэка запрашае на сустрэчу
5 чэрвеня 2011 года а 12-й гадзіне ў цэнтральнай бібліятэцы адбудзецца чарговая сустрэча ў гасцёўні «Званы госць» з мастаком, калекцыянерам, мецэнатам, журналістам і пісьменнікам, прэзідэнтам сусветнай арганізацыі «Мастацтва народаў свету» Мікалаем Карнілавым. Запрашаем усіх аматараў цудоўнага і вечнага! Читать далее
У астравецкім парафіяльным касцёле Космы і Даміяна адбылося свята бежмавання
У мінулую нядзелю ў астравецкім парафіяльным касцёле Космы і Даміяна адбылося свята бежмавання, на якім прысутнічалі амаль усе ксяндзы дэканату. Падчас урачыстасці ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвоціў вернікаў да супольнай малітвы за тых 202 чалавек, якія ў гэты дзень атрымалі сакрамэнт канфірмацыі.
Традыцыйна бежмаванне ў нашым касцёле праводзіцца раз у два гады.... Читать далее
"Астравецкая праўда" адзначыла сваё 70-годдзе
Юбілей – гэта заўсёды нагода падсумаваць вынікі пражытага за пэўны адрэзак часу і сабраць разам сяброў і аднадумцаў. Так сталася і падчас святкавання юбілею “Астравецкай праўды”.
Сваё сямідзесяцігоддзе раённая газета сустракала з важкімі здабыткамі і перамогамі. Не станем пералічваць усе іх, але нельга не ўзгадаць самыя апошнія і грунтоўныя. 5 мая... Читать далее
У гасцёўні "Астравецкай праўды" начальнік пагранічнай заставы Ігар Мельнік
Сёння ў гасцях у «Астравецкай праўды» вельмі цікавы і не менш энергічны чалавек – начальнік пагранічнай заставы “Лоша” старшы лейтэнант Ігар Іванавіч МЕЛЬНІК.
– Для пачатку два сказы аб сабе…
Ігар Іванавіч задумаўся… Але на дапамогу прыйшла жонка Таццяна.
– Вельмі добры сем’янін, які бязмежна любіць сваю маленькую дачушку Владу, верны, адданы муж.... Читать далее
"Прамая лінія" з начальнікам аддзела архітэктуры
20 мая адбылася “Прамая лінія” жыхароў раёна з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Люцыяй Іванаўнай Лях. У гэты дзень кожны мог патэлефанаваць Люцыі Іванаўне, задаць цікавячае пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.
– З якімі пытаннямі да вас звяртаюцца людзі?
– Па самых розных пытаннях. Увогуле, няма таго дня, каб да нас... Читать далее
На свята спартсменаў Астравеччыны завіталі славутыя землякі
Сёлета Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту праходзіў у не зусім звычайнай атмасферы – больш радасна, урачыста, з сюрпрызамі і падарункамі, а таксама прыездам вядомых землякоў-спартсменаў.
Калі ў гэты дзень у прызначаны час прыйшла ў кінаканцэртную залу “Астравец”, дзе праходзіла святкаванне, шчыра кажучы, спачатку нават крыху разгубілася – проста не разлічвала,... Читать далее
Аддзел ідэалагічнай работы атрымаў адказы на пытанні, якія паступілі ад насельніцтва
Дзень інфармавання насельніцтва адбыўся ў раёне 19 мая і быў прысвечаны тэме “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.
21 красавіка 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на агульным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся з штогадовым Пасланнем да беларускага народа... Читать далее
На мінулым тыдні на дарогах раёна адбыліся дзве аварыі
Першае дарожна-транспартнае здарэнне зарэгістравана 25 мая ў 3.40 ночы.
Жыхар Літвы ехаў з пункта пропуску “Катлоўка” ў накірунку вёскі Варона. Аднак пры сустрэчным раз’ездзе з транспартам Lexus наехаў на гужавую павозку, якая рухалася ў спадарожным накірунку. У выніку вадзіцель павозкі, жыхар Слабодкі, атрымаў цялесныя пашкоджанні і зараз знаходзіцца ў раённай... Читать далее