Па добрай традыцыі Раждзественскае богаслужэнне ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла завяршылася святочным спектаклем, які падрыхтавалі вучні старэйшай групы нядзельнай школы.
Называўся ён “Святая ноч”. Героі п’есы – Бабуля, унукі Анатоль, Аня і Лена, а таксама тры пастухі і Анёл – расказалі прыхаджанам аб вялікай падзеі, што адбылася больш чым... Читать далее
«Святая ноч» у храме святых апосталаў Пятра і Паўла
Каляды ў Швецыі. Частка першая
Падарожнічала Ніна РЫБІК
Услед за дачкой працягваю асвойваць Еўропу. Мінулым летам Алёна паказвала мне славутасці Берліна, а сёлета запрасіла на Каляды ў Швецыю.
Аб тым, як святкуюць Ражаство ў заходнееўрапейскіх краінах, дзе ўсе — і католікі, і пратэстанты, і хто там у іх яшчэ ёсць – адзначаюць яго 25 снежня, чула шмат.... Читать далее
З Нараджэннем Хрыстовым!
Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі раёна!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Ражаства Хрыстова!
Больш за два тысячагоддзі гэта вялікае свята прыносіць нам светлую радасць і надзею, вучыць кіравацца маральнымі запаведзямі, праяўляць любоў да бліжняга і тварыць добрыя справы.
Ражаство Хрыстова як сімвал высокай, усеабдымнай любові і вялікай радасці абнаўляе і ачышчае... Читать далее
Сёння нарадзіўся ў свет Сын Божы, Сын Чалавечы!
З глыбіні біблейскіх часоў гучыць заклік Бога да чалавека — ісці шляхамі ісціны і здзяйсняць падарожжа свайго жыцця шляхамі розуму. Магчыма, нехта ўспрыме яго толькі як літаратурны вобраз, прыгожую фразу, якая амаль не мае дачынення да цяперашняга жыцця са штодзённымі турботамі і праблемамі. Але гэта не так, бо сёння мы... Читать далее
У новым годзе ў Астраўцы першай нарадзілася дзяўчынка
Не паспеў новы год яшчэ як след уступіць у свае правы, як колькасць жыхароў Астравеччыны папоўнілася першым нованароджаным сёлетняга года.
Такі падарунак сабе і сваёй сям’і зрабіла Вольга Уладзіміраўна Баран з вёскі Кямелішкі, якая 2 студзеня ў дзевяць гадзін раніцы нарадзіла дзяўчынку вагой 4 кілаграмы 250 грамаў і ростам – 57... Читать далее
У Ашмяны – на чэмпіянат!
Некалькі гадоў запар рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” пры падтрымцы Ашмянскага райвыканкама і Беларускай лігі інтэлектуальных каманд праводзіць чэмпіянаты па інтэлектуальных гульнях.
Вось і сёлета 14 студзеня ў горадзе Ашмяны адбудзецца сёмы адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях на кубак горада Ашмяны. Пройдзе ён у памяшканні УА “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж” па... Читать далее
Вышываныя абразы Веры Гноза прадстаўлены не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі
Я даўно ведаю гэтую жанчыну, для якой вышыванне стала песняй душы. Не! Скажу больш – малітвай! Цудоўнай душы чалавек, а цяпер – цудоўнага таленту, прагі да жыцця. І цяжка ўявіць, што не так даўно жыццё для яе не мела сэнсу.
Бяда заўсёды прыходзіць знянацку. Да Веры Аляксандраўны Гноза, жыхаркі вёскі Лазоўка,... Читать далее
8 студзеня "Грамніцы" абудзяць Астравеччыну
Грамніцы – абрадавае беларускае свята, якое адзначаецца ў сярэдзіне лютага і, згодна з народным павер’ем, сімвалізуе абуджэнне зямлі ад зімовага сну. Аднак у жыхароў Астравеччыны ёсць шанс павітаць вясну ўжо 8 студзеня, калі на сцэну Міхалішкаўскага дома культуры, а затым кінаканцэртнай залы “Астравец” выйдзе фальклорны калектыў “Грамніцы” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта... Читать далее
Пілігрымка да шопкаў Смаргоншчыны
“Пойдзем усе мы да стаенкі, да Езуса і Паненкі. Павітаем немаўляце і Яго Святую Маці”, – у літаральным сэнсе ажыццявіць заклік адной з самых папулярных калядных песень вырашылі члены раённага аддзялення Саюза палякаў Беларусі (старшыня Тарэса Мацвееўна Мароз) і арганізавалі пілігрымку па касцёлах Смаргонскага раёна.
Падарожжа распачалося з… Астраўца – раніцай... Читать далее
Навагоднія сюрпрызы: прыемныя і не вельмі
Калонка галоўнага рэдактара газеты "Астравецкая праўда" Ніны Рыбік
З новым годам, дарагія нашы чытачы!
Мы рады вітаць у новым годзе нашых даўніх падпісчыкаў, для якіх “Астравецкая праўда” ўжо даўно стала неад’емнай часткай жыцця, і тых, хто нядаўна стаў выпісваць раённую газету, кожны раз прыкідваючы, ці варта прадоўжыць падпіску на наступны квартал, і... Читать далее