Паважаныя ветэраны, воіны Узброеных Сіл, жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 23 лютага!
Гэты дзень па праву лічыцца ў Беларусі ўсенародным святам, данінай памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, што адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. У любыя... Читать далее
Са святам, абаронцы!
Грошы для Максіма Савельева сабраны. Дзякуй усім!
Спяшаемся падзяліцца радаснай навіной – спадзяемся, яна стала такой не толькі для Максіма Савельева, яго родных і блізкіх, але і для соцень людзей, якія не засталіся абыякавымі да бяды, якая напаткала гэтага дзевяцігадовага хлопчыка: з дапамогай добрых людзей з усёй рэспублікі фонд “Шанс” сабраў 27 тысяч еўра для набыцця неабходнага... Читать далее
Тыдзень postfactum: “Еўрабачанне” па-беларуску
На мінулым тыдні, у Дзень Святога Валянціна, адбыўся фінал тэлевізійнага музычнага праекта “Еўрафэст”, на якім быў вызначаны ўдзельнік конкурсу песні “Еўрабачанне” ад Беларусі.
На гэты раз прадстаўляць нашу краіну будзе маладая спявачка Алёна Ланская.
Праўда, музычным святам названы праект не завяршыўся і азнаменаваўся гучным скандалам.
Прычынай да яго стала нязгода шэрага ўдзельнікаў “Еўрафэста”... Читать далее
Астраўчане, гайда на Масленіцу!
Праграма свята:
12.00, стадыён – пачатак свята: тэатралізаванае прадстаўленне, гандлёвыя рады, бліны з пірагамі, гульні, забавы, конкурсы, латарэі, спаборніцтвы па міні-футболе, дарцу, перацягванні каната, лыжных гонках (будзе арганізаваны пракат канькоў і лыжаў).
13.00, цэнтральная бібліятэка: творчая сустрэча са знаўцам традыцыйнай беларускай культуры Янкам Круком.
16.30, 19.00, ККЗ «Астравец»: паказ фільма «Высоцкий. Спасибо, что... Читать далее
Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях: што паказала праверка і хто прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года “Аб удасканальванні кантрольнай дзейнасці ў РБ” дзяржаўным пажарным наглядам у лютым 2012 года прайшлі праверкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гервяты”, акцыянернае таварыства “Кардонная фабрыка Альхоўка” і прадпрыемства “Астравецкая сельгастэхніка”.
Аналіз супрацьпажарнага стану будынкаў і памяшканняў, якія знаходзяцца на балансе гэтых... Читать далее
Дзіна Трусевіч і Таццяна Грыва сталі пераможцамі рэдакцыйнага конкурсу "Створым свята сваімі рукамі"
Напярэдадні Новага года мы аб’явілі новы конкурс. А паколькі набліжалася свята, то і тэма яго была навагодняя – “Створым свята сваімі рукамі”.
Кожны напярэдадні свят стараецца ўпрыгожыць свой дом, сваё рабочае месца, стварыць вакол сябе добры настрой – і таму мы спадзяваліся, што жадаючых паказаць свае ўменні і творчасць будзе шмат.... Читать далее
"Фольксваген" занесла пад “УРАЛ”
Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на мінулым тыдні.
Аварыя здарылася на першым кіламетры аўтадарогі Рымдзюны – Навасёлкі – старая Рудня. Вадзіцель-літовец, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Фольксваген Пасат”, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, і ў выніку аўтамабіль занесла. У гэты ж час па сустрэчнай дарожнай паласе ехаў грузавік “Урал”. Лабавога... Читать далее
Сёння ў католікаў Папяльцовая серада
Менавіта яна з’яўляецца пачаткам, першым днём Вялікага Посту, які мы будзем перажываць на працягу сарака дзён.
Лічба 40 – вельмі сімвалічная для хрысціяніна: на працягу сарака дзён Езус пасціўся ў пустыні перш, чым распачаць Сваю місійную дзейнасць; сорак дзён не спыняўся лівень Сусветнага патопу; сорак гадоў яўрэі, пакінуўшы Егіпет, блукалі па... Читать далее
Пагранічнікі затрымалі жанчыну-тайнік
Вечарам 16 лютага пагранічнікі сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні ў пункце пропуску “Катлоўка” затрымалі грамадзянку Расійскай Федэрацыі, якая накіроўвалася з Літвы ў Беларусь.
Пры правядзенні спецыяльнага агляду ў жанчыны былі выяўлены 22 пакеты памерам 6,5 на 12 сантыметраў, якія яна прымацавала скотчам да розных частках цела. У адным пакеце знаходзіліся таблеткі... Читать далее
Журналісцкае расследаванне: дзе і за колькі можа адпачыць моладзь у Астраўцы
У Астраўцы пакуль няма, як у буйных гарадах, маштабных забаўляльных устаноў з боўлінгам і дыскабарам, начных клубаў, дзе можна “тусіць” да раніцы, казіно, дзе выпрабоўваецца ступень шанцавання, азарту і здольнасці своечасова спыніцца ці іншых элітных забаўляльных устаноў з фейскантролем і здаравеннымі граміламі ў якасці ахоўнікаў. І тым не менш вечарам,... Читать далее