Пагранічнікі затрымалі жанчыну-тайнік
Вечарам 16 лютага пагранічнікі сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні ў пункце пропуску “Катлоўка” затрымалі грамадзянку Расійскай Федэрацыі, якая накіроўвалася з Літвы ў Беларусь.
Пры правядзенні спецыяльнага агляду ў жанчыны былі выяўлены 22 пакеты памерам 6,5 на 12 сантыметраў, якія яна прымацавала скотчам да розных частках цела. У адным пакеце знаходзіліся таблеткі з лагатыпам “Міцубішы” вагой каля 322 грамы, а ў астатніх – белы парашок агульнай вагой каля 4066,7 грама.
У выніку грамадзянка была затрымана для правядзення далейшага разбіральніцтва, а пакеты са змесцівам канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні для правядзення хімічнай экспертызы.
Па гэтай справе праводзіцца расследаванне.
А. КОЛАБАЎ, памочнік начальніка пагранічнай групы па рабоце са СМІ.