Минские телевизионщики подготовили видеофильмы про Островетчину
У першыя дні верасня на Астравеччыне высадзіўся дэсант тэлевізіёншчыкаў: на працягу некалькіх дзён здымачная група тэлеканала ”МінскTV” у рамках праекта ”Спадчына” здымала відэафільмы пра найбольш, як падалося сталічным журналістам, цікавыя мясціны нашага раёна: Астравец, Гервяты, Сарачанскія азёры.Калі ішлі здымкі, многія цікавіліся: “Калі і дзе можна паглядзець кіно пра родны край?”
Цяжка сказаць, ці многія з нашых чытачоў 21 верасня ўключылі ў вызначаны час патрэбны канал. Але дзякуючы інтэрнэту, усе тры відэаролікі можна паглядзець на сайце тэлеканала mtis.tv/ projects/spadchyna. Фільмы даволі цікавыя, асабліва прыгожыя здымкі з вышыні птушынага палёту. Пра Астравец у відэафільме расказвае галоўны рэдактар “Астравецкай праўды” Ніна Рыбік, пра Гервяты – работнік культуры Наталля Бялячыц, пра Сарачанскія азёры – майстар лесу Эдуард Балёцкіс.
Заходзьце на сайт mtis.tv і глядзіце на родныя мясціны (а магчыма, і на сябе) вачыма знаёмых людзей і сталічных тэлевізіёншчыкаў.