А завтра отмечается Всемирный день снега
А вы ведаеце, шаноўныя чытачы, што ў нашым календары, дзе ўжо і так не хапае лісткоў, каб адзначыць усе святы, з’явіўся яшчэ адзін святочны дзень? І гэта не які-небудзь “Дзень дзікіх мужчын”, як пачула я нядаўна ў ранішняй тэлеперадачы, а Сусветны дзень снегу – не больш і не менш. І адзначацца ён будзе заўтра, 15 студзеня.Увогуле Дзень снегу прапісаўся ў календары не так даўно, з 2012 года. Другая яго назва – Міжнародны дзень зімовых відаў спорту. І святкуюць яго ў асноўным лыжнікі, канькабежцы, біятланісты, фігурысты – словам, усе тыя, для каго спартыўны сезон – зіма.
Але ніхто не перашкаджае далучыцца да іх усім “не спартсменам”, якія любяць зіму і зімовыя забавы, хто пры нагодзе і без яе лепіць снегавікоў, гуляе ў снежкі, катаецца з горкі на тым, што трапіцца пад руку… Тым больш што сёлетняя зіма пакуль дазваляе ўсё гэта рабіць – і невядома, як доўга працягнецца гэтая снежная манаполія.
Таму, шаноўныя, з Днём снегу ўсіх вас! Сустрэнемся на горцы ці на катку!












Ніна АЛЯКСЕЕВА.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА, Ніны АЛЯКСЕЕВАЙ, Юрыя ГОРЫДА, Сяргея СОБАЛЕВА, Ганны МІЛАШЭВІЧ, Кацярыны ІГНАТОВІЧ.