Работа лесхоза отмечена дипломом

З 22 па 24 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” у Мінску праходзіла XIV Міжнародная спецыялізаваная выстава “Лесдрэўтэх-2013”. Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне на форуме прадстаўляў Астравецкі лясгас.

На выставе была прадстаўлена прадукцыя  дрэваапрацоўчай  і лесанарыхтоўчай  вытворчасці: розныя  віды  піламатэрыялаў, паганажныя  вырабы,  дошка цэльная  і  зрошчаная,  вагонка, блок-хаўс, імітацыя бруса і інш.
Асаблівая  ўвага  на  форуме ўдзялялася  тэме  перапрацоўкі драўнінных  адходаў  і выкарыстання  мясцовых  відаў паліва.  Выпускаемыя  лясгасам паліўныя брыкеты і шчапа з’яўляюцца  экалагічна  чыстым відам  паліва.
Вялікай  папулярнасцю ў  наведвальнікаў  выставы карыстаўся  дэкаратыўны  пасадачны матэрыял,  які  можна было  набыць  па  прымальным кошце.  Прадукцыю  пабочнага карыстання – мёд, бярозавы сок – можна было прадэгуставаць на месцы.
Экспазіцыя Астравецкага лясгаса была аформлена з дапамогай стэндаў і разных вырабаў з драўніны. Відэафільмы, буклеты і прайс-лісты дазволілі пашырыць кола  пакупнікоў  і заключыць папярэднія дамоўленасці аб новых кантрактах. Уся выстаўленая ў якасці ўзораў прадукцыя была распрададзена падчас форуму.
А ўдзел ДЛГУ “Астравецкі лясгас” у выставе быў адзначаны дыпломам.


__________________


Алена ГАНУЛІЧ.