Началась заготовка кормов
Пад салаўіную песню травы растуць хутчэй – чым жа іншым можна патлумачыць, што пазней звычайнага вызваліўшыся ад снежнага палону, зялёная раскоша сенакосаў дагнала сярэднестатыстычныя тэрміны свайго росту, і саладкавы водар падсыхаючай на па-летняму спякотным сонейку травы ахутаў наваколле ў час.Першымі да нарыхтоўкі сенажу сёлета прыступілі корманарыхтоўшчыкі СВК “Варняны” – за сераду-чацвер яны заклалі ў сянажную яму першыя 1200 тон падвяленай травяной масы. На падборы працуюць два камбайны, адвозкай займаюцца 6-8 транспартных адзінак. Трамбоўка двума К-700 ідзе кругласутачна.