Каждый четвертый строитель Белорусской АЭС - житель Островетчины
Кожны чацвёрты будаўнік Беларускай атамнай электрастанцыі з’яўляецца жыхаром Астравецкага раёна. Аб гэтым сведчаць вынікі маніторынгу, праведзенага Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам.
Найбольшая колькасць мясцовых жыхароў працуе на прадпрыемстве “Белэнергабуд” – 121 чалавек.
Другім па папулярнасці ў насельніцтва Астравеччыны з’яўляецца “Гроднапрамбуд”, на якім працаўладкавалася 114 мясцовых жыхароў.
Не абышліся без прыцягнення мясцовых спецыялістаў генеральны падрадчык будаўніцтва – расійская кампанія “НІАЭП-Атамбудэкспарт” – 46 чалавек і генеральны заказчык Беларускай АЭС – “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”, дзе знайшлі працу 23 мясцовыя спецыялісты.
Усяго ж на гэты час працаўладкаваліся на будаўніцтве атамнай электрастанцыі 366 жыхароў Астравецкага раёна. Важкі адказ песімістам, якія сцвярджалі (і сцвярджаюць!), што на будаўніцтве Беларускай АЭС месца астраўчанам не знойдзецца.
-----------------------
Эдуард Свірыд .