Сморгонская пограничная группа приглашает на велопробег и фестиваль бардовской песни
Веласіпед, сябры, гітара – так прапануюць правесці наступную суботу пагранічнікіСмаргонская пагранічная група запрашае аматараў здаровага ладу жыцця прыняць удзел у велапрабегу, удзельнікамі якога стануць прадстаўнікі Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў, а таксама ў фестывалі бардаўскай песні, прысвечаным Году культуры.
Велапрабег адбудзецца 27 жніўня. Удзельнікі нашага раёна стартуюць ад будынка райвыканкама ў 9.10 гадзін. Маршрут складзе 25 кіламетраў і пройдзе праз вёскі Ізабеліна, Дайлідкі, Тракелі, станцыю Ашмяны, вёскі Баранцы, Жупраны.
Ёсць магчымасць частку шляху праехаць цягніком «Гудагай-Маладзечна» (адпраўленне – 9.35.) да станцыі Ашмяны. Адпраўленне велапрабегу з чыгуначнай станцыі Ашмяны да Жупран – 10.25.
У 11.30 на пляцоўцы каля Жупранскага сельсавета пройдзе адкрыццё фестывалю бардаўскай песні, пасля якога ўдзельнікі накіруюцца ў аздараўленчы летнік вёскі Замасцяны. Пачатак канцэртнай праграмы ў 12.30.
Запісацца на велапрабег ці на ўдзел у фестывалі бардаўскай песні можна па тэлефонах: 8-029-1424370, 8-029-7162939 (Анатоль).
27 жніўня вас чакаюць добры настрой і незабыўная веласіпедная прагулка, а таксама песні пад гітару, конкурсы і віктарыны, выступленне Смаргонскай пагранічнай групы.
Прыязджайце – і правядзіце час у асяроддзі сяброў!
https://youtu.be/qy4pUZcAJp8
