Як Астравец адсвяткаваў дзень горада, чытайце ў “раёнцы” 25 жніўня

Міністр энергетыкі Дзяніс Мароз расказаў пра развіццё электратранспарту ў краіне і рэалізацыю праекта па збудаванні трэцяга энергаблока на БелАЭС.

З віншаванняў і падарункаў распачаўся “ Атамдзвіж” задоўга да выхаду ганаровых гасцей на галоўную сцэну, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё свята дня горада. Парад электрамабіляў, крэатыўныя выступленні, пазнавальныя гульні і прэзентацыі, выступленні мясцовых і заезджых зорак, сувеніры і пачастункі – пра ўсё гэта расказалі карэспандэнты на старонках “раёнкі”.

Астравец, БелАЭС і “Атлант-М Электрамабілі” падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, якое змяшчае эксклюзіўную прапанову для астраўчан. Даведайцеся – якое.

У адзіны дзень інфармавання астраўчане гаварылі пра экалагічную культуру. Што гэта азначае – чытайце на старонках газеты.

Пра рукі на ўборцы, якія лішнімі ніколі не бываюць: знаёмім з памочнікамі хлебаробаў з іншых арганізацый.

Пра цану адной запалкі і дзіцячыя гульні з агнём разважае галоўны рэдактар Алена Ярашэвіч. І прызывае бацькоў: вучыце дзяцей не забываць пра бяспеку.