На праздник цветов приглашает г.п. Желудок (Щучинский район)
21 жніўня - свята кветак «Голас роднай зямліцы” (г.п. Жалудок, з 13:00 да 19:00)У праграме свята запланавана:
- конкурсы:
- кветкавых кампазіцый букетаў (экібан)
- гаспадынь
- канцэртная праграма “Летняя рапсодыя”
- гульні, спартыўныя спаборніцтвы
- «Наша кухня». Гандаль кулінарнымі вынаходніцтвамі (юшка, пірагі, бліны і іншыя стравы) - прадпрыемствы гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі.
- Кансультацыі спецыялістаў па вырошчванню кветкi ландшафтнаму дызайну.
Акрамя таго, прапануем:
- Гісторыка-рамантычная прагулка “Жалудок здзяйсняе мары”. Госці свята змогуць наведаць знакамітыя мясціны пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі,
- парк каменных скульптур, Цэнтр народных рамёстваў, кветкавыя сядзібы, выставачную залу Пінхуса Крэменя. Распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, флаераў, паштовак i iнш.
- Праграма для дзяцей. Гандаль дзіцячай прадукцыяй, конкурсы і забавы для дзяцей, мастацкі пленэр і інш.
- Майстар-класы народных рамёстваў “Ад прадзедаў да ўнукаў”, выстава-продаж вырабаў народных умельцаў.
- Гандлёвыя рады. Гандаль сувенірнай прадукцыяй, прадукцыяй с/г прадпрыемстваў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў «Ураджай 2016» і інш.
- Дыскатэка.
Сардэчна запрашаем на Свята кветак у мястэчка Жалудок!
Уваход вольны!
