12:13 / 15.12.2010

Тыдзень postfactum: кропка надзеі

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Гэта павінна было адбыцца – і гэта адбылося. Кропка невяртання ў беларуска-расійскіх адносінах, падобна, засталася  толькі сумным прагнозам, якому не наканавана было стаць рэчаіснасцю.
У мінулы чацвер вячэрнія выпускі навін на расійскіх тэлеканалах, прынамсі, на НТБ, пачыналіся не з традыцыйнага анонсу тэлесюжэтаў, а адразу з самай... Читать далее

11:36 / 15.12.2010

Знаёмцеся: настаяцель праваслаўнага храма ў Альхоўцы айцец Вячаслаў Шасцітка

1

Крыху больш чым год назад у раёне быў асвечаны другі праваслаўны храм: царква Прарока Іліі ў Альхоўцы:  невялікая, але вельмі ўтульная, прыгожая – бы церамок з казкі. Настаяцелем храма сваім указам Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначыў незадоўга да таго рукапаложанага ў свяшчэннікі айца Вячаслава Шасцітку.
Айцец Вячаслаў – чалавек надзвычай... Читать далее

11:22 / 15.12.2010

Прапаў чалавек

Ёсць такі чалавек…
Чарговая заява аб знікненні чалавека паступіла ў Астравецкі аддзел унутраных спраў.
Жыхарка вёскі В. Туроўе звярнулася ў міліцыю па дапамогу: яе сын 1975 года нараджэння, які жыве разам з ёй у хаце, 12 лістапада пайшоў з хаты і да гэтага часу не з’явіўся.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Будаваць за чужы... Читать далее

11:15 / 15.12.2010

Гараць гаражы і... машыны

Чарговыя надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Астраўцы
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 5 снежня ў 14.51 на цэнтральны пост Астравецкага аддзела па надзвыйчайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні цаглянага гаража па завулку Міру.
Як паказала папярэдняе следства, прычынай пажару стала печ-“буржуйка”, якую гаспадар гаража распаліў у памяшканні і пакінуў... Читать далее

10:41 / 15.12.2010

Аб тым, што хвалюе – "прамая лінія" са старшынёй райвыканкама

«Прамая лінія» са старшынёй райвыканкама Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам павінна была адбыцца 2 снежня. Але ў вызначаны дзень кіраўніка раённай вертыкалі тэрмінова выклікалі ў Гродна. І таму тыя, хто патэлефанаваў на “Прамую лінію” ў гэты дзень, замест А.Д. Кавалькі размаўлялі з намеснікам старшыні  райвыканкама Віктарам Мікалаевічам Аксютчыкам. І, па сутнасці, зраўняліся... Читать далее

15:27 / 14.12.2010

Наталля Арлоўская і Кацярына Дыско сталі лепшымі ў конкурсе фларыстаў

"Кветкі. Прыгажосць. Творчасць" – менавіта пад такой назвай у нядзелю ў Гродна прайшоў абласны штогадовы конкурс фларыстаў, удзел у якім прынялі і выхаванцы нашага цэнтра пазашкольнай работы.
Удзельнічаць у шматлікіх дэкаратыўна-прыкладных конкурсах для выхаванцаў і педагогаў не праблема – зрабіць твор і адаслаць яго  ў Гродна не складана. На конкурсе... Читать далее

15:15 / 14.12.2010

Астравецкае райспажыўтаварыства запрашае на выстаўку-продаж

2

17 снежня ў кінатэатры будзе праходзіць выстаўка-продаж тавараў уласнай вытворчасці Астравецкага райспажыўтаварыства, каўбасных вырабаў, фруктаў
са скідкай 15%.
Пачатак у 10.00 гадзін. Читать далее

15:05 / 14.12.2010

Моладзь зрабіла свой выбар

У мінулую пятніцу жыхары Астраўца мелі магчымасць прыняць удзел у пікеце ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які праводзіў райкам БРСМ.
Падчас пікету энергічныя актывісты маладзёжнай арганізацыі раздавалі прахожым рэспубліканскія газеты, дзе была надрукавана перадвыбарная праграма Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, і заклікалі галасаваць менавіта за гэтага кандыдата. Такім чынам,... Читать далее

17:33 / 13.12.2010

На пытанні адкажа пракурор

Да ўвагі грамадзян!
15 снежня 2010 года ў 12 гадзін у памяшканні райвыканкама будзе весці прыём грамадзян пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў. Читать далее

09:56 / 13.12.2010

"Астравецкая праўда" аб'яўляе новы конкурс

14

На гэты раз новы этап рэдакцыйнага фотаконкурсу будзе прысвечаны самым прыгожым, маляўнічым, любімым вамі мясцінам роднага краю – Астраўца і раёна — і называцца “Астравеччына, край дарагі”.
Чакаем вашых фотаздымкаў на паштовы адрас рэдакцыі – г.п. Астравец, вул, Кастрычніцкая, 5 ці на электронны – ostrov_red@tut.by.
З сярэдзіны студзеня, як заўсёды, на сайце будзе... Читать далее