Моладзь зрабіла свой выбар

У мінулую пятніцу жыхары Астраўца мелі магчымасць прыняць удзел у пікеце ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які праводзіў райкам БРСМ.


Падчас пікету энергічныя актывісты маладзёжнай арганізацыі раздавалі прахожым рэспубліканскія газеты, дзе была надрукавана перадвыбарная праграма Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, і заклікалі галасаваць менавіта за гэтага кандыдата. Такім чынам, члены БРСМ прадэманстравалі, што іх хвалюе будучыня сваёй краіны і яны ўжо зрабілі свой выбар і заклікаюць далучыцца да яго ўсіх астатніх.


Марына МАЦКЕВІЧ.