Госці нашай краіны, якія прыязджаюць з Расіі, Украіны, Літвы, адзначаюць цудоўны стан беларускіх дарог. Ды і самі беларусы, калі выязджаюць за межы сваёй сінявокай, міжволі канстатуюць, што па нашых дарогах ездзіць куды больш камфортна, чым, скажам, па тых жа ўкраінскіх… Праўда, звяртаюць на гэта ўвагу, як правіла, толькі пераехаўшы дзяржаўную... Читать далее
Перамогі за творчасць
Пачатак вясны стаў удачным для Астравецкага Цэнтра пазашкольнай работы – на іх літаральна пасыпаліся ўзнагароды пасля падвядзення вынікаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, якія праводзіліся зімой.
На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу сцэнарных распрацовак навагодніх святаў “Навагоднія забавы” журы адзначыла захапляльны сюжэт, арыгінальнасць кампазіцыі і яркую тэатралізацыю работы “Прыгоды ля навагодняй ёлкі” Астравецкага... Читать далее
На волю!
Чарговую партыю аленяў – 21 асобіну – выпускае на волю Астравецкі лясгас.
Нагадаем: гэтыя высакародныя жывёліны з’явіліся ў вальерах лясгаса яшчэ ў 2007 годзе. За гэты час яны не толькі прыжыліся ва ўгоддзях лясгаса, але і актыўны размнажаліся. У выніку шэсць асобін былі перададзены Іўеўскаму лясгасу, яшчэ восем – выпушчаны на... Читать далее
Тры машыны "хуткай дапамогі" набыла раённая бальніца
Дзякуючы спонсарскай дапамозе, аднамомантна і практычна поўнасцю абнавіўся аўтамабільны парк цэнтральнай раённай бальніцы: былі набыты адразу тры машыны “хуткай дапамогі”.
Галоўны ўрач бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны не захацеў назваць прозвішча шчодрага спонсара, але падзякаваў старшыню райвыканкама Адаму Дзмітрыевічу Кавальку за тое, што той дапамог знайсці такога спонсара. Старыя машыны “хуткай дапамогі”... Читать далее
Алёна Нарэйка сярод крамлёўскіх зорак
Яна вельмі падобная на вясенняга сонечнага зайчыка – такая ж светлая, сонечная, няўрымслівая. З нязменнай адкрытай усмешкай на твары і гарэзлівым агеньчыкам у празрыстых вачах. Рэдкі выпадак, калі знешняе аблічча чалавека настолькі дакладна адпавядае яго ўнутранаму стану. Яна, хоць і пасталела, але па сутнасці засталася ўсё той жа непасрэднай, чулай,... Читать далее
Астравецкія хакеісты сталі залатымі прызёрамі
На мінулым тыдні прайшлі абласныя спаборніцтвы па хакею сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І наш раён ускалыхнула цудоўная навіна – астравецкія хакеісты (трэнер Я.М. Яфімаў) сталі залатымі прызёрамі.
Спаборніцтвы праходзілі па двух узроставых катэгорыях: 1995-96 год нараджэння і 1997-99 год нараджэння. Ужо 9 сакавіка стала... Читать далее
Хацеў адпомсціць за забітага бацьку...
19-гадовы пасынак захацеў згвалтаваць былую мачыху, каб адпомсціць ёй за забітага бацьку. У выніку сам ледзь не пазбавіўся жыцця.
ДАМОЎ, У ПЕКЛА
Летам мінулага года, кінуўшы вучобу ў каледжы, у невялікую вёсачку на Астравеччыне прыехаў, а дакладней – вярнуўся ў бацькоўскі дом — 19-гадовы Андрэй Пухаў (тут і далей імёны ўдзельнікаў падзей... Читать далее
Дырэкцыя АЭС пераехала ў Астравец
Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая да нядаўняга часу знаходзілася ў Мінску, а ў Астраўцы была прадстаўлена толькі невялікай часткай сваіх супрацоўнікаў, у поўным складзе пераехала ў наш гарадскі пасёлак.
З мінулага панядзелка ўстанова мае ў Астраўцы не толькі юрыдычную, а і фактычную прапіску. Новы офіс дырэкцыі размясціўся на першым паверсе адразу... Читать далее
Новы дырэктар у Камбіната бытавога абслугоўвання
Наталля Анатольеўна Селівон, якая ўзначальвала гэтае прадпрыемства апошнія некалькі гадоў, звольнілася з работы ў сувязі з пераменай месца жыхарства.
Дырэктарам Астравецкага УКПБА прызначана Валянціна Міхайлаўна Ляцкая, якая да гэтага працавала намеснікам дырэктара прыватнага унітарнага прадпрыемства “Прамгасгандаль “Амега” Астравецкага райспажыўтаварыства.
Валянціна Міхайлаўна нарадзілася 3 лютага 1959 года ў вёсцы Вольгаўцы Лідскага раёна. У... Читать далее
Па чутках і аўтарытэтна: смерць міліцыянера
У апошнія дні самай абмяркоўваемай падзеяй у Астраўцы і раёне стала трагічная, недарэчная смерць супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі. 4 сакавіка, у Дзень беларускай міліцыі, Валерыя Песляка на ўрачыстым сходзе адзначалі як аднаго з лепшых супрацоўнікаў, а назаўтра раніцай яго знайшлі мёртвым, з нажом у грудзях, ля гаражоў раённага аддзела ўнутраных спраў.
Чуткі з... Читать далее