На волю!
Чарговую партыю аленяў – 21 асобіну – выпускае на волю Астравецкі лясгас.Нагадаем: гэтыя высакародныя жывёліны з’явіліся ў вальерах лясгаса яшчэ ў 2007 годзе. За гэты час яны не толькі прыжыліся ва ўгоддзях лясгаса, але і актыўны размнажаліся. У выніку шэсць асобін былі перададзены Іўеўскаму лясгасу, яшчэ восем – выпушчаны на волю, ва ўгоддзі лясгаса.
А цяпер вось у лясы Астравецкага раёна выпускаецца яшчэ вадна буйная партыя высакародных аленяў – хай жывуць і размнажаюцца.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.