16:54 / 14.07.2010

Рымдзюнская “Вясёлка”

Кожны год самыя актыўныя дзеці з усіх школ раёна збіраюцца менавіта тут – у летніку піянерскага актыву “Вясёлка”. Жадаючых адпачыць у Рымдзюнах вельмі шмат, таму і сёлета работа летніка арганізавана ў дзве змены. Першая ўжо завяршылася, а другая – пачалася.
За васемнаццаць дзён, якія дзеці правялі падчас першай змены ў “Вясёлцы”,... Читать далее

15:32 / 09.07.2010

“Галоўнае – не здаваць пазіцыі”

Літаральна за некалькі гадоў інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Астравецкім раёне здабыла сабе бездакорную рэпутацыю. Імідж установы сфарміраваўся дзякуючы высокім паказчыкам работы, добраўпарадкаванай тэрыторыі каля сучаснага будынка інспекцыі, добразычліваму высокакваліфікаванаму персаналу і чалавеку, які змог правільна арганізаваць работу і падняць інспекцыю на прынцыпова новы ўзровень –... Читать далее

14:12 / 09.07.2010

Памятаюць «кляштарныя муры», памятаюць парафіяне

2010 год напоўнены юбілейнымі датамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю Казіміра Сваяка. Акрамя 120-гадовага юбілею з дня нараджэння ў гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў святарскага пасвячэння, 95 гадоў прэміцыі ў Клюшчанскім касцёле (30 мая), 95 гадоў пачатку святарскай дзейнасці ў Камаях (3 жніўня) і 90 гадоў пачатку працы ў Засвірскай... Читать далее

16:12 / 06.07.2010

Падарожжа на Балакоўскую АЭС

15

Такой далёкай вандроўкі ў мяне не было даўно. А што тычыцца Расіі, то далей Масквы я ўвогуле нідзе не бываў. Ды і тое ўжо даўно быллём парасло – два дзесяцігоддзі мінула. Таму калі выдалася нагода выбрацца больш чым за дзве тысячы кіламетраў ад роднай Астравеччыны, на другі бераг Волгі, ды... Читать далее

14:15 / 02.07.2010

Гэта адбывалася ў нас...

Некалькі гадоў таму мне пашанцавала паўдзельнічаць у падарожжы па Польшчы. Маршрут пачынаўся з духоўнага цэнтра гэтай краіны – Чэнстахова.
Амаль у кожным каталіцкім доме ёсць копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, галоўная адметнасць якога – шрамы на твары Чорнай Мадонны.
“Басурмане захапілі храм, дзе быў гэты абраз, – расказвала ў дзяцінстве мама. –... Читать далее

14:51 / 25.06.2010

Быстрыца і яе жыхары

6

Быстрыца... Першаадкрывальніца гісторыі Астравеччыны. Мястэчка, упершыню ўзгаданае ў летапісах у 1390 годзе, калі кароль Ягайла заснаваў тут касцёл і кляштар канонікаў рэгулярных святога Аўгустына. У 1407 годзе Быстрыца – уласнасць караля ВКЛ Вітаўта і цэнтр Быстрыцкай воласці. У Быстрыцкім кляштары склаў свае першыя манаскія клятвы Міхал Гедройць, будучы благаславёны, у... Читать далее

07:45 / 24.06.2010

Ніхто не забыты

Шэсцьдзесят дзевяць гадоў назад тысячы варожых куль пасыпаліся чорным дажджом і скаланулі мірнае неба Беларусі – пачалася Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня, у дзень смутку і ўсенароднай памяці аб загінуўшых воінах, у Міхалішках прайшоў мітынг каля помніка лётчыкам і авіятэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, што загінулі на Міхалішкаўскім аэрадроме ў першы... Читать далее

14:35 / 22.06.2010

Помнік ахвярам генацыду ў Быстрыцы

Вялікай Перамозе – 65 гадоў, а многія ахвяры вайны да гэтага часу не ўшанаваны. Як гэта было з габрэямі, якіх толькі на тэрыторыі нашага раёна загінула каля 1000 чалавек. Пакутніцкая смерць сыноў племені Давіда чамусьці на працягу многіх гадоў замоўчвалася – нібы і не расстрэльвалі габрэяў у Астраўцы, у Быстрыцы,... Читать далее

14:05 / 22.06.2010

Рытаньская "альма-матэр" вачамі дырэктара

Леанід Часлававіч Радзько ўзначальвае Рытаньскі НПК адносна нядаўна, але за гэты час праявіў сябе як мудры і таленавіты кіраўнік, які заўсёды стараецца зразумець сваіх калег і вучняў. Сёння ён з задавальненнем адказвае на нашы пытанні.






– Чым ваша школа адрозніваецца ад іншых?
– Па-першае, яна размешчана ў цудоўным месцы.... Читать далее

13:57 / 22.06.2010

Вялікія перспектывы малога горада

“Астравец? А дзе гэта?”. Яшчэ зусім нядаўна падобнае пытанне прымушала астраўчан збянтэжана апускаць вочы. І тое праўда: не так многа нагод было ў Астраўцы, каб аб ім ведалі, гаварылі. Становішча карэнным чынам змянілася, калі ў Астравецкім раёне была выбрана пляцоўка для будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі. А сённяшні гарадскі пасёлак,... Читать далее