Нина Рыбик

Нина Рыбик
Нина Рыбик

Корреспондент

Член Белорусского союза журналистов и Союза писателей Беларуси; неоднократный победитель областных, республиканских и международных творческих и профессиональных конкурсов; «Человек года Гродненщины» (2015 год); лауреат ІХ Республиканского конкурса «Женщина года Беларуси» (2015 год).

15.05.2020
0
0

Прапаноўваючы заданне на 16 этап конкурсу, мы лічылі, што справіцца  з ім будзе няцяжка: фрагмент помніка воінам-вызваліцелям у лесапарку хоць і зняты з нязвыклага ракурсу, але  ўсё ж пазнавальны. Читать далее

15.05.2020
0
0

Усе сем’і шчаслівыя аднолькава? Дазвольце не пагадзіцца з вамі, шаноўны Леў Мікалаевіч! У кожнай сям’і свой шлях да шчасця, свае складнікі, урэшце, сваё разуменне і адчуванне яго. Читать далее

12.05.2020
0
0

Скажыце, а вам таксама ў сацыяль­ныя сеткі, на Вайбер ці ў іншыя месэнджары час ад часу прыходзяць відэа, дзе гавораць «чыстую праўду» пра каронавірус, прычыны  ўзнікнення пандэміі і метады барацьбы з хваробай? Мне дык рэгулярна, хоць раз на дзень ды што-небудзь гэткае скінуць, як правіла, са спасылкай: перашлі чатыром (дзесяці, дванаццаці) сябрам. Читать далее

12.05.2020
0
0

Кацярына Антонаўна – адна­люб, што ў прафесіі, што ў сям’і: усё ў яе – раз і назаўсёды. Читать далее

12.05.2020
0
0

Напэўна, ніхто не стане аспрэчваць, што паспяховае лячэнне і хуткая рэабілітацыя хворых залежыць не толькі ад прафесіяналізму ўрачоў, але і ад клапатлівых і ўмелых рук сястрычак, як іх часта называюць пацыенты.

Сёння яны, як і ўсе медыкі, – на перадавой барацьбы з пандэміяй каронавіруса. І літаральна на некалькі хвілін перад пачаткам чарговай напружанай змены мы адарвалі ад выканання сваіх абавязкаў медыцынскую сястру перавязачнага кабінета хірургічнага аддзялення Алесю Рогач і паставую медсястру інфекцыйнага аддзялення ЦРКБ Алёну Граеўскую, каб задаць ім некалькі пытанняў. Читать далее

08.05.2020
0
0

«Дзякуй за натхненне для вывучэння роднага краю, – такімі словамі закончыла адказ на заданне чарговага тура конкурсу Кацярына Вараб’ёва. – Мы жывём тут пяць гадоў і думалі, што ўсё ўжо бачылі, але аказалася, што яшчэ вельмі шмат новага можна для сябе адкрыць». Такая ацэнка радуе, бо менавіта для таго, каб карэнныя і новыя астраўчане маглі спазнаць і вывучыць знаё­мы і невядомы родны край, і задумвалася «вандроўка па Астравеччыне даўжынёй у год», як трапна назваў конкурс яго пастаянны ўдзельнік Алег Драган. Читать далее

05.05.2020
0
0

Чытачы ведаюць і ацэньваюць журналістаў «АП» і тэлепраграмы «ТВА. ТВой Астравец», тэхнічных работнікаў рэдакцыі па іх справах: злабадзённасці артыкулаў, якасці фотаздымкаў, аператыўнасці сайта, актуальнасці тэлерэпартажаў, яскравасці падачы матэрыялаў  і гэтак далей.

Але, што называецца, не работай адзінай…  Што ў супрацоўнікаў рэдакцыі ёсць для душы, чым яны ратуюцца ад шэрасці будняў і якія маюць таленты апроч тых, за якія атрымліваюць зарплату, – пра гэта сёння, у Дзень друку, мы раскажам нашым чытачам – прынамсі, пра тых, хто рашыўся прыадкрыць заслону таямнічасці асабістага жыцця. Читать далее

30.04.2020
0
0

Они по-разному пришли в милицию: кто-то с детства мечтал носить погоны, а кого-то привели обстоятельства или родственники. Но, как бы там ни было, семейный стаж службы и работы в милиции династии Савицких – более полувека. Плюс 20 лет Андрея Шкурского, который, хоть и носит другую фамилию, тоже не чужой человек в их семье.

Из звёздочек, что блестят на их погонах, можно составить целое созвездие Савицких. Читать далее

30.04.2020
0
0

Заданне 14-га тура конкурсу «Пазнай Астравеччыну» стала нават для пастаянных удзельнікаў, для якіх, здавалася б, няма белых плям на карце раёна, моцным арэшкам. А можа, доўгія выхадныя і суправаджаючая іх праца сталі прычынай невялікай колькасці правільных адказаў. Читать далее

24.04.2020
0
0

Ні ў каго з чатырнаццаці ўдзельнікаў, якія далі адказ у чарговым этапе конкурсу «Пазнай Астравеччыну», не ўзнікла цяжкасцей з вызначэннем, што на здымку. Хоць фамільная ўсыпальніца Сволькенаў схавалася на самым ускрайку раёна, у лясным гушчары, і зараз знаходзіцца ў занядбаным стане – усе пазналі яе, а многія дапоўнілі адказ цікавымі падрабязнасцямі. Читать далее

19.04.2020
0
0

Вялікдзень, Пасха – вялікае свята, якое  адно на ўсіх, ад зямлі да неба!

І разам з тым у кожнага яно сваё… У кожнага свая дарога да храма, да веры, да Бога. У кожнага свае традыцыі святкавання, якія ідуць ад продкаў і напрацоўваюцца сёння. І хоць усё даўным-даўно напісана, сказана, растлумачана – у кожнага сваё разуменне яго глыбіннага сэнсу, бо толькі тыя веды, што прапушчаны праз сябе, праз розум і сэрца, становяцца часцінкай цябе...

Пра сваю Пасху, разуменне сутнасці свята, пра Вялікдзень дзяцінства, традыцыі і сучасныя моманты  расказвае Святлана Еўтушэнка з Варнян. Читать далее

19.04.2020
0
0

Вялікдзень для сёстраў Марыі і Алесі Еўтушэнкаў – гэта сямейнае свята, калі ўсе збіраюцца дома, дзе пахне матулінымі пірагамі і каўбасамі, калі фарбуюць яйкі, а затым гуляюць у біткі, частуюцца, вядуць няспешную гамонку… Вялікдзень – гэта калі цёпла, радасна і ўтульна ў паветры, у доме і на душы.
 Читать далее

18.04.2020
0
0

О чем еще писала Островецкая районная газета «Сталинская правда» в 1948 году. Читать далее

17.04.2020
0
0

Что еще в планах неугомонного старосты агрогородка Александра Юргелянца? Читать далее

17.04.2020
0
0

У дванаццатым этапе фотаконкурсу «Пазнай Астравеччыну» быў змешчаны фотаздымак ліпавай алеі ў Малях. І хоць месца гэта даволі вядомае, да таго ж пачынаецца ад ажыўленай трасы, у некаторых канкурсантаў усё ж узніклі цяжкасці з адказам на пытанне, дзе гэта і што. Па-першае, таму, што фотаздымак зроблены з нязвыклага ракурсу – ад фермы, па-другое, алея знятая яшчэ ў тыя не вельмі далёкія часы, калі яна была густой і пышнай. Цяпер тут засталіся лічаныя дрэвы – гэта бачна на здымку Алега Драгана. Ды і тыя пагрозліва рыпяць і калышуцца пры кожным ветры – мясцовыя жыхары, апасаючыся за сваё жыццё і маёмасць, просяць выдаліць векавыя дрэвы. Так што, магчыма, неўзабаве ад ліпавай алеі ў Малях застанецца толькі ўспамін ці, у лепшым выпадку, – новая алея.   Читать далее

14.04.2020
0
0

Христиане-католики уже радуются светлому Христову Воскресению. Православные же переживают самую скорбную неделю всего года – Страстную седмицу, стремясь разделить с Иисусом Христом его страдания.

Каков глубинный смысл каждого дня Страстной седмицы, как её прожить и пережить верующим, чтобы встретить Воскресение Христово в радостной благодати и надежде – об этом мы расспросили у протоиерея Георгия Савицкого, настоятеля храма Святых первоверховных апостолов Петра и Павла. Читать далее

14.04.2020
0
0

Днямі сустрэлася з даўняй знаёмай, у якой вучуся мудрасці, стойкасці, аптымізму, любові да людзей, веры ў Бога і ў найвышэйшую справядлівасць. Людміла Валадзько даўно змагаецца са шматлікімі хваробамі, апошнім часам – з нясцерпным болем, але пры гэтым не пытаецца, за што ёй гэтыя пакуты. Жанчына ставіць пытанне па-іншаму: для чаго? І сваім паўсядзённым жыццём адказвае на яго: каб паслухаць аўдыёзапісы лепшых спектакляў Купалаўскага тэатра, на якія ў свой час не знайшла магчымасці з’ездзіць; пера­асэнсаваць евангельскія прытчы і зразумець іх простую мудрасць; давесці да ладу – хоць бы з дапамогай дачкі ці ўнучкі – свой архіў, які здаваўся справай другараднай – і разам з тым расказаць і паказаць ім тое, на што б яны раней не звярнулі ўвагі ці не ўспрынялі так, як сёння. Читать далее

12.04.2020
0
0

Ранкам, прачнуўшыся, Галіна Вайцяхоўская перш за ўсё запальвае свечку і бярэ ў рукі надрукаваны на стараславянскай мове Псалтыр у патрапаным скураным пераплёце, там і сям падклееным ужо і яе рукамі – пачынае чытаць… І адчувае, што не толькі ад святых слоў малітвы, але і ад дотыку да гэтай старадаўняй кнігі ў душы пасяляецца спакой, а цела напаўняецца незвычайнай энергіяй. Читать далее

11.04.2020
0
0

Працягваем дзяліцца з чытачамі дыяментамі народнай мудрасці, спадзеючыся, што яны падтрымаюць нашу прапанову і таксама падзеляцца прыказкамі, прымаўкамі, паданнямі, выслоўямі сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Читать далее