Нина Рыбик

Нина Рыбик
Нина Рыбик

Корреспондент

Член Белорусского союза журналистов и Союза писателей Беларуси; неоднократный победитель областных, республиканских и международных творческих и профессиональных конкурсов; «Человек года Гродненщины» (2015 год); лауреат ІХ Республиканского конкурса «Женщина года Беларуси» (2015 год).

06.11.2020
0
0

Не, не атрымалася і ў гэтым туры інтрыгі. Хоць і лічылі мы, што падабралі досыць складанае заданне, практычна ўсе нашы канкурсанты паспяхова з ім справіліся: пазналі на здымку геадэзічны пункт «Конрады» Дугі Струвэ і расказалі і пра саму Дугу, і пра Васіля Струвэ, і пра многія іншыя цікавыя падрабязнасці гэтай сусветнай славутасці. Читать далее

03.11.2020
0
0

Инклюзивный турнир по интеллектуальным играм прошёл в Гудогае в последние дни октября. Читать далее

02.11.2020
0
0

В сентябре во время приёма граждан депутатом Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктором Свилло к нему обратился  житель деревни Слободки Мечислав Волуевич. Бывший председатель колхоза «Путь Ленина» жаловался, что ему отказывают в первоочередном медицинском обслуживании, на которое, по его словам, он имеет право как Заслуженный работник сельского хозяйства.

Обращение было переадресовано главному врачу Островецкой ЦРКБ Владимиру Можейко. Читать далее

30.10.2020
0
0

Падбіраючы заданні на конкурс, мы стараемся «правесці» нашых чытачоў па розных куточках раёна, прапануем пазнаць помнікі прыроды, гісторыі, культуры, архітэктуры, імкнёмся, каб адносна цяжкія пытанні чаргаваліся з больш лёгкімі. І здавалася, што апошняе заданне – адно з самых лёгкіх. Тым не менш, у чарговы раз пераканаліся, што на самыя відавочныя пытанні часам прыходзяць няправільныя адказы. Да слова: на працягу конкурсу практычна нікому не ўдалося пазбегнуць памылак, а часам самыя складныя заданні браліся «на раз» – растлумачыць гэты парадокс мы так і не змаглі. Читать далее

28.10.2020
0
0

В православии принято семь таинств, семь даров Святого Духа: крещение, миропомазание, евхаристия (причащение), покаяние, таинство священства, таинство брака и елеосвящение. В чём их суть, что нужно знать человеку, принимая эти таинства, – об этом наши беседы с настоятелем храма Святых апостолов Петра и Павла Островца протоиреем Георгием Савицким. Читать далее

23.10.2020
0
0

На гэты раз адказаць на пытанне «Дзе гэта, што гэта?» канкурсантам было нескладана: думаецца, усе, хто хоць аднойчы ехаў па дарозе на Быстрыцу, звярталі ўвагу на незвычайны помнік загінулым нямецкім салдатам, устаноўлены ў 1915 годзе непадалёк вёскі Нідзяны. Читать далее

22.10.2020
0
0

Сейчас в стране активно обсуждают возможность внесения изменений в Конституцию Республики Беларусь. Как идёт работа над новой её редакцией, как могут жители страны поучаствовать в этом процессе, какие предложения поступают – об этом мы попросили рассказать депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Сморгонскому избирательному округу №59, заместителя председателя Постоянной комиссии по государственному строительству, местному самоуправлению и регламенту Виктора Свилло. Читать далее

18.10.2020
0
0

Нядаўна, у Дзень маці, мацяркі нашай краіны прымалі віншаванні з самым галоўным сваім святам. У іх ліку – і Таццяна Францаўна Галяк. Патэлефанавала з Літвы дачушка Ірына – сумуюць і яна, і маці: з вясны, з пачатку ковідаўскай пандэміі, не бачыліся… І Галіна са Смаргоні набрала знаёмы нумар, сказала добрыя словы. Гена – той бліжэй, часцей прыязджае ў Палушы з жонкай – Леначка, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, Францаўне як сяброўка.

А вечарам, калі віншаванні закончыліся,  каля цёпла напаленай печкі яна ў каторы ўжо раз узялася перабіраць паштоўкі ды старыя фотаздымкі – і ўспамінаць… І, як ні старалася трымацца, здрадніца-сляза зноў праклала  вільготную сцежку на шчацэ… Хоць не адчувае Таццяна Францаўна сябе ні пакінутай, ні забытай, але ж… Не так яны раней сустракалі святы, не пра тое марылі некалі з мужам… Читать далее

16.10.2020
0
0

Падчас святкавання 550-годдзя Астраўца ў нашым раёне адначасова з’явіліся дзве каменныя скульптуры, прысвечаныя аднаму з сімвалаў, адлюстраваных на гербе горада, – ласосю. Але калі першы аўтарства Аляксандра Шомава, які быў урачыста адкрыты ў дзень горада ў Астраўцы на так званым востраве кахання, ведаюць усе, то другі, зроблены скульптарам Валерыем Борздым, устаноўлены на тэрыторыі Варнянскага  навучальна-педагагічнага комплекса, вядомы толькі тым, каму даводзілася бываць у мясцовай школе і створаным тут ласасёвым цэнтры. Тым не менш, нашы канкурсанты ці бывалі там, ці чыталі пра цэнтр і скульптуру – цяжкасцей з адказам на гэтае пытанне ў іх не ўзнікла. Читать далее

09.10.2020
0
0

Чарговы тур конкурсу прадказальна стаў для ўдзельнікаў досыць складаным: толькі шасцёра пазналі на фотаздымку воінскі мемарыял каля вёскі Варзяны, што ў Рытанскім сельсавеце, і змаглі дапоўніць адказ цікавымі падрабязнасцямі. Читать далее

06.10.2020
0
0

…Неяк, прыбіраючы на могілках месцы пахавання блізкіх, звярнула ўвагу, што нямала магіл занядбаных. І справа не ў занятасці тых, хто імі апякуецца: зараз гарачая пара і людзям не стае часу абкасіць ці абарваць траву навокал, паправіць вяночкі, апалоць кветкі. Стануць рыхтавацца да Дзядоў – прыбяруць. Але ж каля некаторых сціплых крыжыкаў і дарагіх помнікаў відаць: нага не ступала не тое, што месяцы – гады.

Сталі абмяркоўваць гэтую праблему з сяброўкай – і прыйшлі да  высновы, што не варта некага асу­джаць. Розныя сітуацыі здараюцца: мо, ляжыць тут чалавек адзінокі ці блізкія яго жывуць далёка ці самі яны ўжо нямоглыя. Читать далее

04.10.2020
0
0

Імя Тамары Качкан добра вядома ў раёне – прынамсі, людзям, якія цікавяцца навінамі адукацыі і рэгулярна чытаюць «Астравецкую праўду». На рахунку Тамары Іосіфаўны шмат прафесійных перамог, сёлета яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.

А для мяне галоўнай нагодай напрасіцца на інтэрв’ю стала тое, што выкладчыца беларускай мовы і літаратуры з Падольскага НПК – з тых настаўнікаў, на якіх хочуць быць падобнымі вучні і з-за якіх дарослыя людзі з цеплынёй і любоўю ўспамінаюць школу.

Падчас гутаркі я імкнулася адчуць, што ж такога асаблівага ёсць у гэтай прыгожай, як артыстка кіно, і разам з тым шчырай і мудрай, якімі могуць быць толькі вяскоўцы, жанчыне.

Спадзяюся, што маналогі Тамары Іосіфаўны дапамогуць зразумець гэта і нашым чытачам… Читать далее

02.10.2020
0
0

Кто первый в очереди и как вернуть жителей в деревни – с этими и другими вопросами и предложениями приходили на приём к Виктору Свилло избиратели. Читать далее

02.10.2020
0
0

Заданне чарговага тура не выклікала цяжкасцей ні ў пастаянных, ні ў новых удзельнікаў конкурсу. І не самы звычайны ракурс здымка касцёла Святога Юрыя ў Вароне, які з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння 2 катэгорыі, нікога не ўвёў у зман. Читать далее

27.09.2020
0
0

– лічыць псіхолаг Юлія Ражко. Читать далее

26.09.2020
0
0

Слова «радзіма» нездарма часта ставяць побач са словам «маці». Цяжка знайсці чалавека, які б не любіў на глыбінным, часта – на падсвядомым узроўні жанчыну, якая дала жыццё. І гэтак жа практычна не бывае людзей, якія б не хавалі ў патаемным куточку душы памяць пра мясціны, дзе дрэвы назаўжды засталіся самымі вялікімі, суніцы – самымі салодкімі, а слёзы – самымі горкімі.

Але любоў – не толькі да радзімы, а і да бацькоў, да жонкі ці мужа, да дзяцей – розная. Можна маляўніча расказваць пра сваю любоў да родных мясцін, а можна моўчкі зрабіць справу, вялікую ці малую: устанавіць крыж пры дарозе, прыбраць закінутыя магілкі, аздобіць вясковую вуліцу кветкамі, напісаць гісторыю свайго краю.

Ці замест таго, каб галасіць, што вёскі паміраюць, адрамантаваць бацькоўскі ці дзедаўскі дом, прыдбаць закінутую сядзібу, зацепліць жыццё ў хаце і на панадворку – і разам з прыемным адпачынкам для сваёй сям’і зрабіць крок, хай сабе маленькі, да адраджэння цэлага паселішча. Бо кожны новы жыхар на паніклых вуліцах – гэта  праменьчык надзеі, што не застанецца ад вёскі, што адлічвае сваю гісторыю стагоддзямі, адно толькі назва ды ўспаміны…

Так, як зрабілі Ганна і Алег Мураўскія… Читать далее

25.09.2020
0
0

А вы ўжо ведаеце, чым зоймецеся доўгімі нуднымі восеньскімі вечарамі, якія, вядома ж, не заўсёды будуць такімі цёплымі і прыемнымі, як у гэтыя апошнія вераснёўскія дні? Калі перспектыва штовечар закідваць у сябе «мыльную жуйку» бясконцых серыялаў ці «вісець» на тэлефоне» вам не вельмі падабаецца, то ёсць альтэрнатыва. Читать далее

25.09.2020
0
0

Чарговы этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну» зноў упэўніў, што няма для нашых чытачоў невырашальных задач: практычна ўсе справіліся з не самым простым заданнем. Читать далее

23.09.2020
0
0

– Хочаце пабачыць унікальную прыродную з’яву? – з такім інтрыгуючым пытаннем прыйшоў у рэдакцыю наш пазаштатны аўтар Віталь Бандарык. Читать далее

18.09.2020
0
0

Юбилейный, десятый районный чемпионат по интеллектуальным играм, похоже, обещает стать самым непредсказуемым. И дело не только в длительном «ковидовским» перерыве – результаты его с каждой игрой всё больше удивляют. Традиционные «середнячки» рвутся – и вполне успешно! – на первые строчки турнирной таблицы, прежние лидеры покидают поле боя или заметно сдают позиции. И прошло ведь только 4 тура! То ли еще будет?! Читать далее