"Среда размышления". Не хватает времени... На что?

не хватает времени на чтоПаспрабуйце шчыра адказаць самiм сабе на такое простае пытанне: чым мы займаемся, калi ў нас з’яўляецца вольны час? Цi задумваемся мы ўвогуле, якi зрабiць выбар, каб гэта было не толькi нешта добрае, але і карыснае для нашай душы?

Сапраўды, паглядзець добры фiльм, даведацца апошнiя навiны цi напiсаць знаёмым у сацыяльных сетках – усё гэта добрыя рэчы! Але... Заўсёды ў пэўны момант можа ўзнiкнуць у нашай галаве гэтае “АЛЕ”... Цi маю я пры гэтым час на рэчы, найважнейшыя для маёй душы, калi маю час на фiльм альбо навiны? Няхай кожны паспрабуе адказаць на гэтае пытанне самому сабе ў сваім сэрцы...
Сёння мне хочацца сказаць некалькi слоў аб тым, як маленькi добры выбар можа ўчынiць вялiкае ў нашым духоўным жыццi. Я маю на ўвазе выбар, якi зрабiлi дзяўчаты з розных мясцiн, калi адказалi “ТАК” на запрашэнне сясцёр-кармялiтанак Дзiцятка Езуса з мястэчка Гудагай, каб правесцi свае выхадныя разам з Панам з вялiкiм жаданнем слухаць Яго Слова i пачуць тое, што Ён хоча сказаць.
не хватает времени на что1Час рэкалекцый... Днi цiшынi... Святы час... Здаецца, нiчога вялiкага мы не зрабiлi – проста далi згоду на ўсё тое невядомае, цудоўнае, што Бог для нас прыгатаваў i хоча з намi ўчынiць, калi толькi мы захочам пакiнуць хоць на нейкi час нашы жыццёвыя клопаты i праблемы, каб выйсцi ў “пустыню”, – і не толькi фiзiчна, але, што важней, выйсцi ў “пустыню” свайго сэрца... У гэтай духоўнай “пустынi” нам нiхто не перашкодзіць пачуць голас Бога, Якi ўвесь час прамаўляе да кожнага, персанальна i асабiста. Калi мы зробiм гэты маленькi добры выбар, скажам сваё маленькае “ТАК”, непрыкметна для наc самiх цiшыня пачне гаварыць з намі – менавiта ў цiшынi мы зможам пачуць поўны любовi голас Бога, голас праўды.
не хватает времени на что2Несамавiтае, незабыўнае, непаўторнае... Кожнае спатканне з Панам – такое асаблівае! А потым... потым, калi ў штодзённым жыццi мы вырашым застацца вернымi гэтай цiшынi... 15 хвiлiн... 5 хвiлiн... 3 хвiлiны... Але кожны дзень, верна i цярплiва, нягледзячы на ўсе цяжкасцi... Тады вялiкiя рэчы пачнуць адбывацца ў нашых сэрцах i ў нашым жыццi, бо Пан заўседы застаецца верным Сваiм Словам: “Анi вока таго не бачыла, анi вуха таго не чула, i на сэрца чалавеку не прыходзiла тое, што прыгатаваў Бог тым, хто любiць Яго”(1 Кар 2,9), – менавiта нашы твае рэкалекцыi нiколi не скончацца...

----------------------------
Яўгенiя РАТКЕВІЧ.
Фота з сайта catholic.by