Размышления о буднях после праздников

dsc_0202Пагадзіцеся: добра, што ў калавароце нашых мітуслівых, нервовых будняў час да часу здараюцца святы. Розныя: дзяржаўныя і асабістыя, рэлігійныя і карпаратыўныя.  Яны дазваляюць адарвацца ад надакучлівай паўсядзёншчыны, перадыхнуць, успомніць аб тым, пра што не было часу падумаць раней, павіншаваць родных, дарагіх, каханых – і ў адказ таксама пачуць віншаванні, сказаць тыя словы, якія ў звычайныя дні мы чамусьці гаварыць не ўмеем – саромеемся, ці што? Пасядзець  з блізкімі людзьмі за святочным сталом, няспешна пагаманіць, узгадаць светлыя моманты жыцця, пажартаваць, пагартаць сямейны альбом ці паспяваць песні…

Але ўсё ў жыцці заканчваеццатолькі добрае чамусьці хутчэй. І назаўтра пасля самых яркіх, цёплых, радасных святаў вяртаюцца тыя самыя не вельмі любімыя будні, ад якіх, як бы ні хацеў, нікуды не падзенешся…

Кастрычнік багаты на святы. Распачаўся ён з Дня пажылых і людзей, калі дзеці і ўнукі віншавалі дзядуляў і бабуль, дапамагалі састарэлым, праводзілі акцыі ірэалізоўвалі праекты”.

Затым патанулі ў кветках, словах удзячнасці і прызнання настаўнікіі на нейкі час нават забыліся і пра сваю невысокую зарплату, і пра горы неправераных сшыткаў, і пра тое, што заўтраапошні дзень здаваць матэрыялы на чарговы конкурс, удзел у якімдобраахвотны, але абавязковы!

Прагучалі словы віншавання ў адрас работнікаў культурыгэтых нястомных энтузіястаў, якія не шкадуюць сіл і таленту, каб зрабіць наша жыццё хоць крышачку ярчэйшым і прыгажэйшым.

А на мінулым тыдні мы адзначылі свята, якое не так даўно з’яівілася ў нашым календары, але ўжо стала адным з самых любімых, сапраўды народным – Дзень маці. І зноў быў адзначаны ажыятажны попыт у магазінах падарункаў, і зноў імчалі ў родную вёску ці на суседнюю вуліцу машыны, ляцелі тэлеграмы ў далёкія гарады, і зноў гучалі такія шчырыя і светлыя словы: “Мамачка, дарагая… Я, ведай, моцна люблю цябе…”.

 І зноў блішчала шчаслівая слязінка на шчацэ расчуленай матуліАле кастрычніцкія святы закончылісяі Дзень маці, і ўсе іншыя: рэдакцыйная пошта традыцыйна прынесла шмат самасправаздач аб тым, хто як павіншаваў настаўнікаў, пажылых людзей, матульсваіх і чужых.

І што сёння, пасля свята? Ці прыадчыніліся дзверы ў маміну хацінку? Ці прагучала ў тэлефоннай трубцы: “Мамачка, як пераначавала? Ці ўсё ў цябе добра?” Ці пачулі настаўнікі хоць адно з тых шматлікіх “дзякуй”, якія шчодрым ліўнем сыпаліся на іх напачатку месяца? Ці ёсць каму выцягнуць вады са студні і прынесці дроўцаў нямоглым старым? Ці на ўсё гэта зараз зноў “няма часу”, “закруціўся і забыўся”, “не да таго было”?

Часам здаецца, што мы жывём ад свята да свята, ад акцыі да акцыі, ад праекта да праекта, ад справаздачы да справаздачы. Пры гэтым заўважаючы за дрэвамі лес, за народам – людзей, за акцыямі – тых, каму яны адрасаваны.

…Не, што ні кажыце, а добра, што ў нашым жыцці ёсць святы!

Але хацелася б, каб за дзяжурнымі віншаваннямі і падарункаміз нагодымы бачылі тых, каму іх адрасуем.

І каб гэтае “бачанне” не заканчвалася ні заўтра, ні паслязаўтра пасля святочнага дня.

_________


Ніна РЫБІК.