Юные островецкие интеллектуалы продемонстрировали свои знания на республиканском уровне

Тры каманды юных інтэлектуалаў з Астравецкага раёна – “СОУС” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, “Арыён” з Альхоўскай СШ і “Экстрым” (Спондаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа) – прадэманстравалі добрыя вынікі на сінхронным чэмпіянаце Беларусі па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які адначасова праходзіў на 18 пляцоўках краіны.


У Гродзенскай вобласці чэмпіянат праходзіў у Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Ашмянах і Навагрудку. Цікава, што ва ўсіх кутках нашай краіны ён пачаўся ў аднолькавы час. Упершыню на ўсіх пляцоўках быў адзіны вядучы Павел Забаўскі – пытанні агучваліся ў аўдыёзапісе.

У выніку ігракі астравецкага “СОУСа” – а гэта Аліна Вайшнаровіч, Марыя Зімніцкая, Аліна Мацкевіч, Арына Букель, Алёна Івашка і Таццяна Бушыла (кіраўнік Аляксандра Мікалаеўна Букель) – паказалі добрую гульню і ў сваёй узроставай катэгорыі (малодшыя ювеналы) занялі другое месца ў рэспубліцы і першае – у вобласці. Спондаўскі “Экстрым” у выніковай табліцы спусціўся крыху ніжэй. А каманда “Арыён” (старэйшыя ювеналы) прадэманстравала сярэдні вынік.

Усе вынікі сінхроннага чэмпіянату Беларусі змешчаны на сайце http://www.detiblik.net/

Віншуем нашы каманды і жадаем новых інтэлектуальных перамог.


------------------------------------

Святлана Марцінкевіч.