В Островецком районе стартует четвёртый чемпионат по интеллектуальным играм

Распачынаецца чарговы, ужо чацвёрты, раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях.

Нагадаем: гульні яго будуць праходзіць, як і летась, раз у месяц, у кожны трэці аўторак. Першы тур адбудзецца 21 студзеня на ўжо прывычнай пляцоўцы – у Мальскім сельскім Доме культуры, у звыклы час – 18 гадзін.
Да чарговага чэмпіянату рыхтуюцца як ранейшыя яго ўдзельнікі, так і новыя: свой інтарэс да ўдзелу ў інтэлектуальных гульнях выказалі некалькі новаствораных каманд.
Нагадаем усім, каго цікавяць інтэлектуальныя гульні і хто гатовы прыняць удзел у чацвёртым раённым чэмпіянаце: трэба толькі стварыць каманду з шасці аднадумцаў, узрост якіх больш за 18 гадоў, прыдумаць для яе назву і зарэгістравацца ў арганізатараў па тэлефонным нумары 2-33-47.
Вас чакае не самая горшая кампанія – далучайцеся!