Школьники сразились в интеллектуальном поединке

У лістападзе быў дадзены старт другому раённаму чэмпіянату сярод школьных каманд па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».


Першая гульня сезона была прысвечана тром тэмам: юных інтэлектуалаў чакалі трыццаць пытанняў аб грамадзянскай авіяцыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі і шкодных звычках – і менавіта  курэнні. Чаму гэтыя тэмы? Усё проста: на  лістапад прыпадаюць  Дзень грамадзянскай авіяцыі,  Кастрычніцкай рэвалюцыі і Дзень адмовы ад курэння. Таму ў юных інтэлектуалаў, якія ведалі тэмы гульні зарання,  быў шанс добра падрыхтавацца, каб потым  прадэманстраваць свае веды.

Першая гульня раённага турніра сабрала 11 каманд: «СОУС» і «КаРаСі» з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, «6 кадраў» з гімназіі №1, «Экстрым» (Спондаўскі НПК), «Успышка» (Падольскі НПК), «Галаваломка» (Альхоўская СШ), «Везунчики» (Варнянскі НПК), «Альфа» (СШ №1), «Пупс» (Міхалішкаўская СШ), «Шанс» (Гервяцкая СШ), а таксама каманда Гудагайскай школы.

Пытанні былі, што называецца, з разраду «на веды». Менавіта таму тыя, хто знайшоў час і  пакапаўся ў літаратуры і інтэрнэце, змог «узяць» амаль палову пытанняў.

А лідарам першага тура стала каманда Гудагайскай школы – рабяты атрымалі Дыплом і Кубак пераможцы. На другім месцы –  каманда Спондаўскага НПК «Экстрым», на трэцім – інтэлектуальныя «КаРаСі» з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Плануецца,  што дзіцячы раённы чэмпіянат па гульні «Што? Дзе?  Калі?» будзе праходзіць штомесяц. Да сустрэчы ў снежні!


Алена ЯРАШЭВІЧ.