Школьники сразились в интеллектуальном бою

интеллектуальные игры детиЗдаецца, зусім нядаўна пачаўся новы навучальны год. А на парозе ўжо кастрычнік з цудоўнымі светлымі святамі – Днямі настаўніка і маці.

Для інтэлектуалаў раёна гэты месяц стаў пачаткам турніраў па інтэлектуальных гульнях. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» запрасілі малодшых ювеналаў на першую гульню, якая якраз і была прымеркавана да кастрычніцкіх святаў.
12 каманд з Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання, Кямелішкаўскага, Варнянскага, Спондаўскага, Рытанскага НПК, Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Гудагайскай, Гервяцкай, Альхоўскай школ, СШ №1, СШ №2 і гімназіі №1 вырашылі прадэманстраваць свае веды і пазмагацца за пераможны кубак.
интеллектуальные игры дети1А пытанні між тым былі не з лёгкіх. Адны патрабавалі вызначаных ведаў, іншыя былі на логіку і ўважлівасць. У выніку пераможцамі турніру сталі інтэлектуалы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з каманды «КаРаСі», другое месца дасталася камандзе з Гервяцкай СШ, якая на паўбала абагнала каманду «Эўрыка» з Кямелішкаўскага НПК. Пераможцы турніра і трох этапаў гульні ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму. А «КаРаСі» атрымалі яшчэ і кубак пераможцы сярод малодшых ювеналаў.

----------------------------------------------------------------------------
Дзіяна ВАЙДАК, сацыяльны педагог цэнтра творчасці.