Районную игру "Что? Где? Когда?" посвятили десятилетию образования Гродненского общественного объединения "Белая Русь"

Інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, прысвечаная дзесяцігоддзю ўтварэння Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, прайшла на базе Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Магчыма, не ўсе ведаюць, але менавіта Гродзенская вобласць стаяла ля вытокаў стварэння сённяшняга рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Па гэтай прычыне ў Астраўцы прайшла раённая гульня “Што? Дзе? Калі?”, удзельнікамі якой сталі пяць школьных каманд з Астраўца, Варнян, Гервят і Спондаў. Арганізатарам і спонсарам гульні выступіла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.
Турнір складаўся з трох тэматычных блокаў. Спачатку прадстаўнікі каманд адказвалі на пытанні, звязаныя са здаровым ладам жыцця, – для большасці ігракоў гэты тур аказаўся самым складаным.
Другі тур арганізатары прысвяцілі касманаўтыцы, а трэці – дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Гэтыя пытанні старшакласнікі бралі лёгка, што вельмі ўзрадавала членаў журы.
Па выніках трох тураў пераможцам гульні стала каманда “Логас”, якая прадстаўляла Астравец. Другі вынік – у каманды “Шоўк” са Спондаў, на трэцім месцы каманда “Альфа”, якая таксама прадстаўляла Астравец.
Пераможцы гульні былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія камандам уручыла старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць.


----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.