Островецкий "Соус" вышел на республику
Тры дзіцячыя каманды з Астравецкага раёна прынялі ўдзел у трэцім сінхронным чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод малодшых ювеналаў. Чэмпіянат, удзел у якім прынялі 53 каманды Гродзенскай вобласці, праходзіў на пяці пляцоўках: у Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Навагрудку і Смаргоні.Нашы інтэлектуалы – а паўдзельнічаць у чэмпіянаце вырашылі каманды “Соус” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, “Klever” з гімназіі №1 і “Умка” з Альхоўскай школы – адказвалі на пытанні “Што? Дзе? Калі?” і “Сваёй гульні”, якая была прысвечана вынаходніцтвам, майскім святам і Вялікай Айчыннай вайне, у Смаргоні.
Барацьба была вельмі напружанай, але ўсе каманды паказалі добрыя вынікі. А каманда цэнтра творчасці “Соус”, якую трэніруе Аляксандра Мікалаеўна Букель, па выніках абласнога чэмпіянату заняла 8 агульнакаманднае месца і зможа прыняць удзел у рэспубліканскіх інтэлектуальных спаборніцтвах, якія пройдуць у Мінску.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
