Островецкие школьники будут состязаться за право называться самыми интеллектуальными школьниками республики
На «інтэлектуальную іголку» ў нашым раёне трывала падселі не толькі дарослыя, але і дзеці. Акрамя таго што кожны месяц прадстаўнікі розных школ раёна збіраюцца ў Астраўцы, каб «паварушыць звілінамі», школьнікі з задавальненнем удзельнічаюць у інтэлектуальных гульнях абласнога ўзроўню.Вось і напрыканцы мінулага года 11 лепшых дзіцячых каманд Астравецкага раёна сабраліся ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі на сямнаццаты абласны асінхронны турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?».
Тры туры па 12 пытанняў, хвіліна на абмеркаванне і запіс адказу – усе ўжо не раз праходзілі праз такія інтэлектуальныя выпрабаванні. Але цяпер барацьба разгарнулася сур'ёзная – пераможца турніру атрымліваў права прыняць удзел у сінхронным чэмпіянаце нашай краіны.
Усе школьныя каманды былі падзелены на тры ўзроставыя групы. Менавіта ў кожнай з іх і былі вызначаны пераможцы.
Мацнейшымі сярод малодшых ювеналаў сталі каманды «СОУС» (Цэнтр творчасці), «Экстрым» (Спондаўскі НПК), «КаРаСі» (Цэнтр творчасці). Сярод старэйшых у лік пераможцаў і прызёраў трапілі інтэлектуалы з каманд «Арыён» (Альхоўская СШ), «Спектр» (Гудагайская СШ), «Іскра» (Гервяцкая СШ), і «Вега» (Спондаўскі НПК). Каманда «Шоўк» са Спондаўскага НПК перамагла сярод юніёраў.
А 25 студзеня пераможцы ў трох узроставых групах змогуць пазмагацца за права называцца самымі інтэлектуальнымі школьнікамі нашай краіны.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
