Команда юных интеллектуалов Островетчины стала лучшей в области
Чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод школьных каманд прайшоў у Астраўцы.На гэты раз прадэманстраваць інтэлектуальныя здольнасці, а таксама з карысцю правесці час у Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сабраліся 6 каманд: “Соус” (цэнтр творчасці), “Успышка” (Падольскі НПК), “Пазітыў” (СШ №1), “Спектр” (Гудагайская СШ), “Klever” (гімназія №1), “315 дывізія” (Варнянскі НПК).
Пытанні гульні былі з разраду “на веды” – гэта значыць, знайсці адказ можна было толькі тады, калі чытаў ці хаця б чуў пра выкладзеныя факты. І тым не менш рабяты добра справіліся з імі.
Максімальную колькасць балаў – 22 з 30 магчымых – набрала каманда цэнтра творчасці “Соус”, з 15 баламі закончыла ігру “Успышка” Падольскага НПК, а трэцяе месца падзялілі “Спектр” з Гудагайскай школы і “Пазітыў” з СШ №1.
Па выніках спаборніцтваў пераможца раённага этапу каманда “Соус” прадставіла Астравецкі раён на ІІІ рэспубліканскім турніры па інтэлектуальных гульнях сярод вучняў 5-7 класаў “Савяня” – і заняла 13 месца сярод 33 каманд з усёй рэспублікі, а па рэйтынгу стала лепшай у Гродзенскай вобласці.
Жадаем дзіцячай камандзе новых інтэлектуальных перамог!
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
