Интеллектуалы из команды Островецкого лесхоза еще покажут себя!

2
У лютым каманда ДЛГУ “Астравецкі лясгас” упершыню прыняла ўдзел у раённых інтэлектуальных гульнях. У гульні “Што? Дзе? Калі?” лясгасаўцы ўзялі 11 пытанняў і сталі пятымі сярод 19 каманд, у “Тройцы” ім пашанцавала крыху менш.

Удалы дэбют адбыўся пад кіраўніцтвам інжынера па стандартызацыі метралогіі Дзмітрыя Урбановіча і дзякуючы актыўнаму ўдзелу Андрэя Касперчука, начальніка рамонтна-механічных майстэрань; Алега Мялешкі, інжынера па лесанарыхтоўках і пабочным карыстанні лесам; Максіма Старамужава, інжынера па пытаннях работы  многааперацыйнай тэхнікі; Анатоля Карнеліка, ляснічага Варнянскага лясгаса; Ірыны Субач, юрысконсульта.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце П.З. Крупеньчыка, на лаўцы запасных яшчэ ёсць ігракі, якія могуць дастойна прадставіць лясгасаўскіх інтэлектуалаў у раённым чэмпіянаце.

--------------------
Алена ГАНУЛІЧ.